5 траўня 2024, Нядзеля, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Кіраваградам цітушкі напалі на журналіста Мустафу Наема

Учынены напад на аўтамабіль, у якім рухаліся кандыдаты ў нардэпы Сяргей Лешчанка, Святлана Залішчук і Мустафа Наем.

Інцыдэнт адбыўся ў Кіраваградскай вобласці ў акрузе №102 з цэнтрам у Знаменцы, піша «Украінская праўда».

Удзельнікі падзеі заявілі, што напад адбыўся на аўтамабіль ля гасцінічнага комплексу «Арлінае гняздо», напалі 7 чалавек. У выніку нападу камянямі цалкам разбіты аўтамабіль. «Напад учынены побач з выбарчым участкам, дзе быў выяўлены подкуп выбаршчыкаў на карысць Алеся Доўгага», - паведамілі актывісты.

«На наш аўтамабіль напалі сямёра чалавек. Разбітае шкло, у машыну ўляцелі камяні, у Сяргея парэзаная рука і лёгкая драпіна на твары. Гэта здарылася паміж сёламі Казарня і Суботцы, непадалёк ад гасцініцы «Арлінае гняздо». Напярэдадні мы паведамлялі міліцыі, што ў гэтую ўстанову была завезеная група невядомых хлопцаў. Вядуцца следчыя мерапрыествы», - піша вядомы журналіст Мустафа Наем.

Раней СМІ паведамлялі, што цітушкі Доўгага напалі на давераную асобу кандыдата ад дэмакратычных сіл Андрэя Лаўрова.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках