5 траўня 2024, Нядзеля, 9:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тарыфы на паслугі ДАІ павялічаныя

13
Тарыфы на паслугі ДАІ павялічаныя

Кошт паслуг і работ, што выконваюцца ДАІ, павялічаны ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства эканомікі краіны.

У адпаведнасці з дакументам выезд супрацоўніка ДАІ для прыёму па месцы размяшчэння навучальнай арганізацыі кваліфікацыйнага экзамену на права кіравання механічным транспартным сродкам, правядзення заняткаў па Правілах дарожнага руху будзе каштаваць Br50 тысяч у гадзіну, аўтадром для навучання кіраванню (на аўтамабілі ўладальніка) - Br13 тысяч у гадзіну, піша «Інтэрфакс».

Выдача копій дакументаў, якія паслужылі падставай для правядзення рэгiстрацыйных дзеянняў у дачыненні да транспартнага сродку, абыйдзецца ў Br25 тысяч за камплект, выдача матэрыялаў справы аб адміністрацыйным правапарушэнні - у Br30 тысяч за камплект.

Удзел супрацоўніка ДАІ ў пасяджэннях прыёмных камісій і прыёмачных, кваліфікацыйных і іншых выпрабаваннях транспартных сродкаў, складовых частак іх канструкцыі і дадатковага абсталявання будзе каштаваць Br200 тыс.

Суправаджэнне аўтамабілем ДАІ цяжкавагавых або буйнагабарытных транспартных сродкаў, небяспечных грузаў пры іх перавозцы ў межах населенага пункта на адлегласць да 10 кіламетраў уключна складзе Br110 тысяч, да 20 кіламетраў уключна - Br170 тысяч, звыш 20 кіламетраў - Br220 тысяч. Тая ж паслуга па-за межамі населенага пункта, абыйдзецца ў Br 7 тысяч за 1 кіламетр прабегу.

Нарэшце, узгадненне зместу інфармацыі на папяровых (кнігі, брашуры, плакаты, іншая друкаваная прадукцыя) і электронных носьбітах, якое закранае сферу гарантыі бяспекі дарожнага руху, будзе каштаваць Br120 тысяч за адзін умоўны друкаваны ліст або 50 Мб.

Пастановай Мінэканомікі №68 таксама дапоўненая новым пунктам Інструкцыя аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на паслугі (работы), якія выконваюцца Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыяй Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Гэты пункт абвяшчае, што пры разліку платы за суправаджэнне аўтамабілем ДАІ цяжкавагавых і (або) буйнагабарытных транспартных сродкаў, небяспечных грузаў пры іх перавозцы ў межах населенага пункта і па-за яго межамі, улічваецца прабег аўтамабіля ДАІ толькі ў адзін бок (па маршруце суправаджэння).

Пастанова №68 уваходзіць у дзеянне праз пяць дзён пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках