5 траўня 2024, Нядзеля, 9:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войска РФ праводзіць выведку ва Украіне і пастаўляе тэхніку баевікам

2
Войска РФ праводзіць выведку ва Украіне і пастаўляе тэхніку баевікам

За мінулыя суткі зафіксаваныя шэсць выпадкаў прымянення расейскіх беспілотнікаў.

Украінскія падраздзяленні, якія нясуць службу ў зоне антытэрарыстычнай аперацыі, працягваюць фіксаваць пастаўкі з Расейскай Федэрацыі тэхнікі і жывой сілы на некантраляваныя ўкраінскай уладай тэрыторыі. Пра гэта на брыфінгу паведаміў намеснік кіраўніка Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Уладзімір Палявы, інфармуе Цензор.нет.

«Сілы АТА гатовыя дзейнічаць адэкватна сітуацыі. За мінулыя суткі таксама зафіксавана 6 выпадкаў прымянення беспілотнікаў. Лятальныя апараты заўважаныя ў раёне н.п. Сартана, над акваторыяй порта Марыупаль, а таксама на ўчастку аддзела памежнай службы «Чырвоны Чабан» на Херсоншчыне», - сказаў ён.

Колькасць і інтэнсіўнасць абстрэлаў за мінулыя суткі знізілася. Прынамсі, усяго за суткі зафіксавана 18 абстрэлаў, але траціна з іх зробленая па нашых украінскіх у раёне н.п. Нікішына Шахцёрскага раёна Данецкай вобласці. І ў асноўным гэта былі абстрэлы са стралковай зброі.

З мінамётаў тэрарысты абстралялі Данецкі аэрапорт, але ён застаецца пад кантролем нашых вайскоўцаў.

Сітуацыя на 32-м блокпосце ў раёне н.п. Адважнае знаходзіцца пад кантролем украінскіх войскаў, баявых сутыкненняў там не было.

У Марыупалі спакойна, у горадзе праходзіць галасаванне, выбарчыя ўчасткі знаходзяцца пад узмоцненай аховай.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках