5 траўня 2024, Нядзеля, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

20,35% украінцаў прагаласавалі на выбарах

5
20,35% украінцаў прагаласавалі на выбарах

Колькасць прагаласаваўшых на пазачарговых парламенцкіх выбарах паводле стану на 15:00 склала 20,35%.

ЦВК фіксуе традыцыйнае зніжэнне актыўнасці выбаршчыкаў. Пра гэта на брыфінгу паведаміла намесніца кіраўніка ЦВК Жана Усенка-Чорная, паведамляе ЛІГАБізнесІнформ.

З яе слоў, папярэднія звесткі што да яўкі паступілі ад 193 АВК (усяго выбары адбудуцца ў 198 акругах). Найбольш высокая яўка зафіксаваная ў Кіраваградскай вобласці - 26-25%, у Чаркаскай - 25,84% і Кіеўскай - 24,01%. Самая нізкая яўка - у Закарпацкай - 12,94%.

Ніжэй за сярэднюю актыўнасць выбаршчыкаў і ў Данбасе: у Данецкай вобласці - 14,93%, у Луганскай вобласці - 15,79%.

"Стала тэндэнцыяй адноснае зніжэнне актыўнасці выбаршчыкаў ад адной да другой выбарчай кампаніі. Традыцыйна яўка вышэй на прэзідэнцкіх выбарах, а на парламенцкіх заўсёды ніжэй. Гэтая тэндэнцыя назіраецца ўжо 10 гадоў", - сказала Усенка-Чорная.

Паводле стану на 12:30 яўка складала 17,93%.

Выбарчыя ўчасткі ва Украіне адчыніліся сёння а 8:00, само галасаванне працягнецца да 20:00.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках