5 траўня 2024, Нядзеля, 6:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Некаторыя паслугі BelToll сёння ноччу будуць недаступныя

3
Некаторыя паслугі BelToll сёння ноччу будуць недаступныя

У ноч з 26 на 27 кастрычніка з 00.00 да 07.00 будуць праводзіцца тэхналагічныя працы ў сістэме BelToll.

У сувязі з гэтым будуць недаступныя некаторыя паслугі. Пра гэта гаворыцца на афіцыйным сайце сістэмы.

Будуць недаступныя рэгістрацыя праз сайт, укладанне дамовы карыстання платнай дарогай, праверка стану рахунку і яго папаўненне ў пунктах абслугоўвання кліентаў. У кампаніі адзначылі, што тэхналагічны перапынак не паўплывае на спагнанне платы за праезд.

Кіроўцам, якія карыстаюцца платнымі дарогамі, таксама трэба ведаць, што ў бліжэйшыя дні зменяць працу некаторыя пункты абслугоўвання BelToll. Так, 28 кастрычніка а 11.00 спыніць працу ПП3 на трасе Р3/Р68 ў Браслаўскім раёне (вёска Краснасельцы, АЗС "Белоруснфеть" №23). 29 кастрычніка а 08.00 часова прыпыніць працу ПП15 (609 кіламетр трасы М1/Е30, Рэдзькі).

BelToll - электронная сістэма збору платы за праезд, якая заснаваная на выкарыстанні тэхналогіі спецыялізаванай радыёсувязі на кароткіх адлегласцях. Яна дазваляе спаганяць плату з карыстальнікаў дарогі без прыпынку транспартных сродкаў. Уладальнікам электроннай сістэмы з'яўляецца ДУ "Белаўтастрада". Кіруе працай BelToll у Беларусі кампанія-аператар ЗТАА "Капш Тэлематыка Сервисиз", у задачы якой уваходзяць забеспячэнне належнага функцыянавання сістэмы і правядзенне ўсіх неабходных функцый, звязаных з яе дзейнасцю. Кантралюе спагнанне збораў на платных аўтамагістралях ГУ "Транспартная інспекцыя".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках