5 траўня 2024, Нядзеля, 0:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Берасця: Закон супраць «дармаедаў» - фатальная памылка ўладаў

38
Жыхар Берасця: Закон супраць «дармаедаў» - фатальная памылка ўладаў

Карыстальнікі сацсецей выказаліся да чаго можа прывесці залішні «крэатыў» уладаў у дачыненні да «дармаедаў».

Рэдакцыя charter97.org задала пытанне чытачам, як і чыё жыццё зменіцца праз «новаўвядзенне» ўладаў, якія тычацца ўтрыманцаў.

«Калі ўлады ўвядуць новыя меры супраць «дармаедаў», гэта будзе іх фатальная памылка, якая прывядзе да масавых хваляванняў у народзе. Памятаеце, што адбылося, калі рэзка паднялі кошты на бензін? Прагназую ўвядзенне прыгоннага права праз некалькі гадоў», - мяркуе Эдуард з Берасця.

«Баюся, што нічога падобнага не адбудзецца, «народ сцерпіць», як гаворыцца. Пагаворыць на кухні, абы не было вайны», - мяркуе Юры з Гародні.

«Вось калі мне дадуць працоўнае месца, дзе я змагу зарабіць сумленнай працай не толькі на ежу, я перастану быць «дармаедам», ды яшчэ і дома змагу жыць, а не ў «бытоўцы», - абураецца Яўген з Гомеля.

«Будзем рабіць ногі», - піша Антон з Менска.

«Гэта трызненне поўнае. Калі да мяне з’явіцца які-небудзь правяраючыя, будзе ў іх два варыянты - альбо пайсці лесам, альбо будзе бойка», - піша чытач з Пінска.

«Можна «крыжыкам вышываць» (рамесніцкія дзейнасць, падатак - 1 базавая у год), выплата ў ФСАН самастойна пры жаданні», - піша Яўген з Менска.

«Прывязу ім даведку, што афіцыйна працую ў іншай краіне, маё канстытуцыйнае права ніхто не скасоўваў. Нагадаю, што канстытуцыя валодае вяршэнствам закона. У іншым выпадку буду абскарджваць адміністрацыйны пратакол у судзе», - піша Алег з Быхава.

«Буду чакаць прыстава з сякерай», - жартуе Віталь з Менску.

«У першую чаргу збяднеюць працадаўцы, на якіх нелегальна працуюць людзі. Мне здаецца, усё зроблена менавіта для гэтага, каб падаткі міма казны не ішлі», - мяркуе Дзяніс са Смалявіцкага раёна.

«А казалі ж, што будзе падатак толькі 20 базавых. Цяпер трэба ехаць за мяжу ці куды-небудзь у глуш», - піша Руслан са Жлобіна.

Нагадаем, чыноўнікі прыдумляюць ўсё больш вытанчаныя метады «вытрасання» грошай з утрыманцаў, якіх у краіне налічваецца блізу 140 тысяч чалавек. Прапануюць іх саджаць, пазбавіць бясплатнай медыцыны і адукацыі, увесці падатак у суме $1000 у год. Гэтыя новаўвядзенні закрануць усіх паўналетніх грамадзян Беларусі, якія не плацяць у казну цягам паўгода.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках