5 траўня 2024, Нядзеля, 6:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На ВДНГ у Маскве касатак трымаюць у паліўных цыстэрнах

12
На ВДНГ у Маскве касатак трымаюць у паліўных цыстэрнах

Цыстэрны, у якіх знайшлі касатак, з'явіліся ў ангары на тэрыторыі ВДНГ яшчэ дзесяць месяцаў таму.

У верасні 2014 стала вядома, што касаткі, для якіх да 2015 года пабудуюць акіянарыум, пакуль знаходзяцца на Далёкім Усходзе, а ў Маскву іх прывязуць да адкрыцця. У прэс-службе ВДНГ заявілі, што часовыя ангары патрэбныя для таго, каб абслугоўваць інжынерыю і камунікацыі падчас іх рэканструкцыю. Між тым, прадстаўнікі цэнтра абароны правоў жывёл «Віта» кажуць, што побач з ангарам можна пачуць галасы касатак і воплескі вады, паведамляе тэлеканал «Дождь».

«Як пяціметровыя кіты могуць размяшчацца ў цесных іржавых цыстэрнах, прызначаных хутчэй для захоўвання паліва, ды і яшчэ і цягам года? Гэта ж фактычна замуроўванне жыўцом», - падкрэслілі ў «Віце»

Прэзідэнтка цэнтра абароны правоў жывёл Ірына Наважылава 30 верасня заявіла ў паліцыю аб жорсткім абыходжанні з жывёламі. Супрацоўнікі праваахоўных органаў таксама знайшлі касатак, аднак запэўнілі, што жывёлы знаходзяцца пад самым строгім ветэрынарным кантролем сямі дыпламаваных ветэрынараў і пяці трэнераў з захаваннем умоў утрымання» і адмовілі ў распачынанні крымінальнай справы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках