5 траўня 2024, Нядзеля, 9:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баявікі «Ісламскай дзяржавы» могуць збіваць самалёты

6
Баявікі «Ісламскай дзяржавы» могуць збіваць самалёты

Ісламісты ў Іраку завалодалі пераноснымі зенітна-ракетнымі комплексамі ПЗРК.

З іх дапамогай яны могуць збіваць пасажырскія самалёты і адказаць на бамбаванне з паветра, паведамляе NEWSru.com са спасылкай на звесткі BND - Федэральнай разведслужбы Нямеччыны, пра што піша нямецкая газета Bild.

Паводле звестак выдання, на мінулым тыдні прадстаўнікі спецслужбы выступалі на закрытым пасяджэнні ў бундэстагу. Там дэпутатаў праінфармавалі, што ў распараджэнні ІД на поўначы Ірака ёсць сродкі СПА, якія трапілі да баявікоў з захопленых арсеналаў сірыйскага войска. Гаворка ідзе як пра старыя мадэлі ўзору 1970-х гадоў, так і пра сучасныя ПЗРК, цытуе ТАСС.

Bild не ўдакладняе тыпы ПЗРК, якія трапілі ў распараджэнне тэрарыстаў. Ракеты могуць паражаць цэлі на абмежаванай вышыні. Адзначаецца, што асаблівую небяспеку ПЗРК могуць несці для самалётаў, якія прызямляюцца ці стартуюць. Зрэшты, газета нагадвае, што не ўсе авіякампаніі спынілі выкарыстоўваць паветраную прастору Паўночнага Ірака. Там цяпер лётаюць рэйсы Austrian Airlines і Qatar Airways.

Bild таксама паведамляе, што ў барацьбе з ІД курдскія байцы ў Іраку ўпершыню ўжылі зброю, дадзеную ўрадам Нямеччыны. Атрады «пешмерга» (курдскія ваенізаваныя фармаванні) падчас наступу на горад Зумар ў суботу абстралялі пазіцыі ІД з процітанкавых ракетных сістэм «Мілан». Напярэдадні паведамлялася, што горад быў адбіты ў ісламістаў.

Раней Берлін прыняў пастанову даць курду для вядзення барацьбы з ІД узбраення на суму блізу 70 млн еўра, у тым ліку 30 сістэм «Мілан» з 500 ракетамі, 16 тысяч штурмавых аўтаматычных вінтовак.

У Іраку захоўваецца нестабільнае становішча, справакаваная галоўным чынам буйнамаштабным надыходам баевікоў з радыкальнай групоўкі «Ісламская дзяржава», якая мае сувязі з «Аль-Каідай». ІД набрала найбольшую сілу падчас дзеянняў на тэрыторыі Сірыі, дзе ваявала супраць урадавых сілаў і набыла славу адной з самых жорсткіх.

Баевікі з джыхадысцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» захапілі заходнюю частку сірыйскага горада Кобань, якая раней знаходзілася пад кантролем курдаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках