5 траўня 2024, Нядзеля, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ахлабысцін забаранілі ўезд ва Украіну

34
Ахлабысцін забаранілі ўезд ва Украіну

СБУ забараніла ўезд у краіну расейскаму актору Івану Ахлабысціну, вядомаму сваімі антыўкраінскімі выказваннямі.

Пра гэта паведаміў дарадца Службы бяспекі Украіны Маркіян Лубкіўскі на брыфінгу ў нядзелю 26 кастрычніка, піша korrespondent.net.

«Так, у нас ёсць спісы людзей, якія сваімі дзеяннямі праявілі пагрозу для нацыянальнай бяспецы Украіны, тым самым прымусіўшы нас унесці іх у спісы асоб, уезд якіх непажаданы на тэрыторыю Украіны. Я не буду называць вам імёны... але вы памятаеце, што нядаўна Латвія абвясціла аб тым, што Ахлабысціну забаронены ўезд у гэтую краіну. Дык вось, ва Украіну яму таксама ўезд забаронены, зрэшты, як і многім, якія з'яўляюцца дзеячамі культуры і праз палітычную ангажаванасць перакрэслілі свой творчы ўклад», - сказаў ён . Са слоў Лубкіўскага, спіс складаецца з некалькі сотняў імёнаў. Пры гэтым забарона на ўезд на тэрыторыю Украіны для гэтых асобаў ужо дзейнічае, тэрмін такога абмежавання чыноўнік не змог назваць. Ён таксама паведаміў, што бліжэйшым часам прозвішчы гэтых асоб павінны быць апублікаваныя.

У сваю чаргу выданне «Апостроф» паведамляе, што ў спісе асоб, каму забаронены ўезд ва Украіну, знаходзіцца і расейскі спявак Іосіф Кабзон.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках