3 траўня 2024, Пятніца, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З рэжымнага ПТВ пад Жлобінам збеглі падлеткі

1

Жлобінскі РАУС шукае дваіх 17-гадовых ураджэнцаў Гомельшчыны, якія збеглі з магілёўскага рэжымнага ПТВ.

Іван Кірыенка і Вадзім Свянцецкі ўважаюцца прапаўшымі без вестак дзецьмі, таму да пошукаў падключыліся добраахвотнікі з «Симурана». Раней з гэтай установы адукацыі закрытага тыпу сышлі 32 выхаванцы, піша onliner.by.

Паводле звестак міліцыі, ураджэнцы Жлобіна самавольна пакінулі Магілёўскае дзяржаўнае спецыяльнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча закрытага тыпу №2 дрэваапрацоўкі 27 верасня. Нагадаем, масавы сыход з ПТВ адбыўся напярэдадні вечарам. Пасля праваахоўныя органы праінфармавалі, што цягам дня ўдалося знайсці ўсіх навучэнцаў, акрамя траіх.

Кірыенка і Свянцецкі, мабыць, дзейнічалі паводле асобнай праграме.

Вучылішча разлічанае на «сацыяльную рэабілітацыю, карэкцыю і ўтрыманне падлеткаў, якія ўчынілі грамадска-небяспечныя ўчынкі або якія парушылі правілы грамадскіх паводзін». Сюды накіроўваюцца парушальнікі ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў на тэрмін да 2 гадоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках