3 траўня 2024, Пятніца, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Дзярждумы распавёў, з кім з новай Рады будзе супрацоўнічаць Расея

23
Дэпутат Дзярждумы распавёў, з кім з новай Рады будзе супрацоўнічаць Расея

Расейскія парламентарыі не ўважаюць выбары ва Украіне дэмакратычнымі.

Пры гэтым у Дзярждуме «паважаюць выбар» тых, хто браў удзел у іх і хочуць супрацоўнічаць з тымі дэпутатамі, якія «настроены на канструктыўны кантакт». Пра гэта заявіў кіраўнік камітэта палаты спраў СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязі з суайчыннікамі Леанід Слуцкі, паведамляе ТАСС.

«Мы паважаем выбар тых, хто браў удзел у галасаванні, - адзначыў ён. - Мы не выключаем магчымасці супрацоўніцтва з тымі дэпутатамі Вярхоўнай рады, якія будуць настроены на канструктыўнае ўзаемадзеянне з Расеяй у двухбаковым фармаце або на міжнародных парламенцкіх пляцоўках».

Разам з тым, паводле слоў Слуцкага, у Расеі таксама «разумеюць, што выбары не былі свабоднымі і дэмакратычнымі, паколькі ўсход і паўднёвы ўсход Украіны не бралі ўдзел у галасаванні ці бралі вельмі малым адсоткам ад спісачнага складу выбаршчыкаў».

«Больш за мільён выбаршчыкаў знаходзяцца за межамі краіны, працягваюцца вайсковыя дзеянні ў Данбасе, адсутнічае свабода СМІ, - мяркуе ён. - Паводле кожнага з гэтага параметру выбары не могуць быць прызнаныя дэмакратычнымі».

Нагадаем, паводле звестак ЦВК Украіны Народны фронт Арсенія Яцанюка лідзіруе на выбарах у Раду.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках