3 траўня 2024, Пятніца, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар Рады Еўропы: Выбары ва Украіне пацвердзілі імкненне да адзінства краіны

Генеральны сакратар Рады Еўропы: Выбары ва Украіне пацвердзілі імкненне да адзінства краіны

Генеральны сакратар Рады Еўропы Турб'ерн Ягланд вітаў правядзенне пазачарговых парламенцкіх выбараў ва Украіне.

Пра гэта гаворыцца ў ягонай заяве, апублікаванай на афіцыйнай старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук». Са слоў генеральнага сакратара Рады Еўропы, выбары якія прайшлі «сталі яркім паказчыкам імкнення ўкраінскага народа да міру, дэмакратыі і адзінства краіны», піша gordonua.com.

«Я вітаю цвёрдую прыхільнасць прэзідэнта Парашэнка і прэм'ер-міністрам Яцанюка да дэмакратычных рэформаў, якія былі адобраныя большасцю электарату», - сказаў Турб'ерн Ягланд.

Паводле стану на 06:30 панядзелка, 27 кастрычніка, Цэнтральная выбарчая камісія апрацавала ўжо 21,18% электронных пратаколаў з участкаў на пазачарговых выбарах у Вярхоўную Раду Украіны. На першым месцы - «Народны фронт» Арсенія Яцанюка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках