3 траўня 2024, Пятніца, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кабзон завочна нахаміў дарадцу кіраўніка СБУ

57
Кабзон завочна нахаміў дарадцу кіраўніка СБУ

Народны артыст Расеі, дэпутат Дзярждумы РФ Іосіф Кабзон раскрытыкаваў дзеянні Службы бяспекі Украіны.

Прычынай стала забарона шэрагу расейскіх дзеячаў культуры ўязджаць на тэрыторыю краіны. Раней дарадца кіраўніка СБУ Маркіян Лубкіўскі заявіў, што чорны спіс будзе апублікаваны бліжэйшым часам.

«Перадайце Лубкоўскаму - хай ён спачатку дарасце ва Украіне да ўзроўню Кабзона», - заявіў эстрадны спявак у эфіры «Русской службы новостей», нагадаўшы, што ён «узнагароджаны вышэйшымі ўзнагародамі Украіны за заслугі ўсіх ступеняў, трэцяй, другой і першай». «Я еду да сабе на радзіму, у Данбас, дзе я нарадзіўся і дзе мой пупок закапаны, дзе я узнагароджаны трыма ордэнамі шахцёрскай славы ўсіх ступеняў і трыма ордэнамі шахцёрскай доблесці. Я народны артыст Украіны, і нейкая брыда у асобе гэтага работніка СБУ не можа нават намякнуць мне на тое, каб я не прыехаў да сябе на радзіму», - дадаў Кабзон.

Ён падкрэсліў, што яму «пляваць на тое, што яны прыдумалі з пахмелля». Са слоў парламентарыя, для яго ніякіх забаронаў няма і ён паедзе да сваіх землякоў.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках