3 траўня 2024, Пятніца, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У загсах Менска падвялі вынікі: самому маладому жаніху 16 гадоў, самаму старэйшаму - 87

3
У загсах Менска падвялі вынікі: самому маладому жаніху 16 гадоў, самаму старэйшаму - 87

У Менску сёлета за 9 месяцаў сталі мужам і жонкай 13 864 пары.

Гэта на 774 больш, чым за такі ж перыяд летась. Пра гэта агенцтву «Менск-Навіны» распавёў начальнік Галоўнага статыстычнага ўпраўлення горада Менска Дзяніс Мялешкін.

Усяго на шэсць разводаў больш зарэгістравалі ў менскіх загсах за гэты час: 5697 ў гэтым годзе супраць 5691 у студзені - верасні летась. Атрымліваецца, што на 2,4 узятыя шлюбы даводзіцца адно яго скасаванне. Самым юным жаніхам і нявестам 2014 г. споўнілася па 16 гадоў. Прычым на тры жаніхі такога ўзросту прыходзіцца 17 16-гадовых нявест.

Не абышлося і без узроставых шлюбаў. Двум жаніхам на момант шлюбу споўнілася 87 гадоў. Што тычыцца узросту нявест, то адной споўнілася 85, а другой 86 гадоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках