3 траўня 2024, Пятніца, 9:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі парушылі рэжым спынення агню больш 2150 раз

Баевікі парушылі рэжым спынення агню больш 2150 раз

За мінулыя дні расейска-тэрарыстычныя войскі парадку 20 разоў абстралялі пазіцыі сіл АТА.

Пра гэта паведаміў у «Фэйсбуку» каардынатар групы «Информационное сопротивление» Дзмітрый Тымчук.

«У прыватнасці, з мінамётаў і стралковай зброі 7 разоў былі абстраляныя падраздзяленні ўкраінскіх войскаў паблізу Нікішына. Таксама былі нанесеныя агнявыя ўдары па блок-постам і апорным пунктам сіл АТА ў раёне н.п. Ламакіна, Чарнухіна, Багданаўка, Гранітны, Наваласпа, Аўдзееўка, аэрапорту г. Данецк.

Зафіксаваныя 3 спробы штурму пазіцый украінскіх войскаў - ля старога тэрмінала аэрапорта ў Данецку, а таксама ў раёне н.п. Наваласпа і Аўдзееўка.

Усяго з пачатку абвяшчэння «прымірэння» рэжым часовага спынення агню быў парушаны расейскімі войскамі і прарасейскімі тэрарыстамі больш за 2150 раз.

У раёне аэрапорта Данецка адзначана актывізацыя разведвальных груп праціўніка. Зафіксавана правядзенне разведвальных мерапрыемстваў групай спецназа ГРУ ГШ ВС РФ.

Па ўсёй тэрыторыі, акупаванай расейска-тэрарыстычнымі войскамі, працягваюцца «мабілізацыйныя мерапрыемствы». У прыватнасці, на блок-постах груповак «ДНР» і «ЛНР» паўсюдна ўведзена практыка допытаў мужчынскага насельніцтва аб прычынах ухілення ад «службы ў апалчэнні». Пры падазрэнні на дэзерцірства грамадзяне затрымліваюцца, маёмасць адбіраецца. Пры правядзенні «мабілізацыі» ідзе актыўны пошук уладальнікаў вайскова-уліковых спецыяльнасцяў: механікі-кіроўцы і аператары-наводчыкі (танкі, БМП, механікі-кіроўцы МТ-ЛБ і г.д.), сапёры.

У «ДНР» трэці дзень працягваюцца «вучэнні баявой гатоўнасці». Найбольш актыўна «вучэнні» праходзяць у трох раёнах горада: Кіеўскім, Кіраўскім і Пятроўскім. Адзначаецца актыўнае перасоўванне бронетэхнікі і артылерыі. У шэрагах баевікоў узмоцнена мусіруюцца чуткі пра «масавы наступ» украінскіх войскаў пасля парламенцкіх выбараў, якія прайшлі ў нядзелю 26 кастрычніка.

Кіраўніцтва бандфармавання пад назвай «механизированная бригада «Призрак» (А. Мазгавы) заяўляе аб падрыхтоўцы да наступу на пазіцыі ўкраінскіх войскаў і вядзе актыўныя перамовы з прадстаўнікамі расейскіх фармаванняў пра «размежаванні палос адказнасці» у раёне Дэбальцэўскага плацдарма. Паралельна гэтае бандфармаванне вядзе пастаянныя абстрэлы пазіцый сіл АТА і грамадзянскіх аб'ектаў.

У т.зв. батальёне «Спарта» (А.Паўлаў, ён жа «Моторола») абвастраецца канфлікт паміж баевікамі і кіраўніком бандфармавання. На пасаду «камандзіра батальёна» замест «Моторола» прэтэндуюць адразу два кандыдаты з ліку тэрарыстаў, якія найбольш праявілі сябе пры штурме аэрапорта ў Данецку.

У раёне н.п. Наваазоўск створана «група радыётэхнічнай разведкі». Шляхам даўкамплектавання сродкамі РЭБ і РТР зона радыётэхнічнай разведкі даведзена да 240-260 км. Тактычную разведку і даразведку мэтаў для артылерыі расейска-тэрарыстычныя войскі вядуць з дапамогай БПЛА (у гэтым раёне зафіксаваныя 3 падраздзяленні, што актыўна прымяняюць БПЛА)», - адзначыў ён.

Фота: ukranews.com

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках