3 траўня 2024, Пятніца, 8:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея назвала выбары ва Украіне «бруднымі», але прызнала іх

21
Расея назвала выбары ва Украіне «бруднымі», але прызнала іх

Мінулыя пазачарговыя выбары ў Вярхоўную Раду ў Маскве прызналі.

Пра гэта сказаў «Интерфаксу» у панядзелак намеснік кіраўніка МЗС РФ Рыгор Карасін.

«Мы чакаем афіцыйнага падвядзення вынікаў, пакуль ідуць даволі супярэчлівыя звесткі. Але ўжо цяпер ясна, што выбары, нягледзячы на даволі жорсткую і брудную кампанію, адбыліся», - падкрэсліў ён.

«Той расклад сілаў, які пакуль вымалёўваецца, напэўна, дазваляе кіраўніцтву Украіны сур'ёзна заняцца развязваннем галоўных праблем свайго грамадства», - адзначыў ён.

З ягоных слоў, у новай Вярхоўнай Радзе неабходна будзе «наладзіць інклюзіўны дыялог з усім грамадствам, выйсці на прамыя кантакты з прадстаўнікамі рэгіёнаў і імкнуцца да дыпламатычнага развязвання праблем, да якіх прывялі дзеянні Кіева».

Раней у Дзярждуме таксама заявілі, што паважаюць выбар тых, хто браў удзел у выбарах у Вярхоўную Раду і хочуць супрацоўнічаць з тымі дэпутатамі, якія настроены на канструктыўныя стасункі.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках