3 траўня 2024, Пятніца, 9:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенскія лекары: Відаць, над намі здзекуюцца

21
Гарадзенскія лекары: Відаць, над намі здзекуюцца

Медработнікі пракаментавалі абяцанае павелічэнне заробкаў.

З 1 верасня ва ўсіх медработнікаў павысіліся тарыфныя аклады. Адпаведную пастанову №819 ад 23 жніўня выпусціў Савет Міністраў. Сайт 015.by спытаў у гарадзенскіх лекараў, ці задаволеныя яны павышэннем заробку.

«Чуў аб павышэнні заробку медыкам праз інтэрнэт і тэлевізію, - распавядае Зміцер, фельчар выязной спецбрыгады хуткай дапамогі. - І з 1 верасня іх сапраўды павысілі. На 100 тыс. рублёў».

«Мы даведаліся аб павышэнні з Інтэрнэту. Думалі, што нарэшце будзем атрымліваць больш, але тыя, хто іх павялічваў, мабыць, вырашылі паздзекавацца - нам паднялі заробак усяго на 300 тысяч», - адзначае Таццяна, стаматолаг ў гарадской паліклініцы.

«Я чула пра падвышэнне, - распавядае Каця, інтэрн ў бальніцы. - Нам паднялі тарыфны аклад на 50%. Цяпер мой заробак павялічыўся толькі на 500 тысяч рублёў. Я малады лекар і разумею, што не магу зарабляць пакуль шмат, але спадзявалася, што павелічэнне заробку будзе значным. Мой заробак сёння - 2,8 млн. рублёў».

«Працую на паўстаўкі хірургам у БХМД. Маю стаж 8 гадоў. Атрымаў павышэнне на 200 тыс рублёў. Хацелася б атрымаць на 200 тыс больш», - кажа Руслан.

«Аб павышэнні чула ў маёй бухгалтэрыі. Заробак паднялі ўсяго на 500 тысяч. Цяпер атрымліваю 2,4 млн. рублёў, - адзначае Надзея, лекар-інтэрн у гарадской паліклініцы. - Калі б паднялі хоць бы на 3 мільёны, каб можна было спакойна здымаць жыллё і жыць, то я б яшчэ засталася працаваць лекарам. А так, адпрацую сваю практыку і пайду з медыцыны».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках