3 траўня 2024, Пятніца, 17:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барозу назваў выбары ў Раду перамогай дэмакратыі

2

Прэзідэнт Еўракамісіі ўважае выбары новага парламента, што адбыліся ва Украіне, паспяховымі.

Старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу павіншаваў народ Украіны з паспяховым правядзеннем выбараў у Вярхоўную Раду. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў сетцы мікраблогаў Twitter у панядзелак 27 кастрычніка.

Кіраўнік ЕК назваў вынік выбараў перамогай дэмакратыі і імкненнем украінцаў да рэформаў, піша zn.ua.

«Віншую народ Украіны! Перамога дэмакратыі і еўрапейскіх рэформаў», - напісаў Барозу.

Раней брытанская Guardian напісала, што выбары ва Украіне ўмацуюць намер Кіева зблізіцца з Захадам, і што дэмакратычныя сілы маюць усе шанцы ўмацаваць свае пазіцыі ў Вярхоўнай Радзе і замацаваць курс Украіны на інтэграцыю з Еўразвязам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках