3 траўня 2024, Пятніца, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Sony рыхтуецца выпусціць 12-цалёвы планшэт

3
Sony рыхтуецца выпусціць 12-цалёвы планшэт

Японская кампанія Sony у пачатку 2015 года можа выпусціць на рынак планшэт з экранам дыяганаллю 12 цаляў.

Пра гэта піша партал 3DNews са спасылкай на публікацыю ў выданні DigiTimes.

Паводле звестак крыніц, прылада атрымае магутнае начынне і будзе пастаўляцца са стілусам. Планшэт будзе ў першую чаргу прызначаны для карыстальнікаў, якія актыўна працуюць з графікай, піша NEWSru.com.

Нагадаем, што ў пачатку 2014 паўднёвакарэйская Samsung выпусціла планшэт Galaxy Note Pro з экранам дыяганаллю 12,2 цалі, арыентаваны на карыстальнікаў з карпаратыўнага сектара. Пазней кампанія Microsoft таксама прадставіла гаджэт з вялікім экранам - Surface Pro 3. Пры гэтым уладальнікі некаторых мадыфікацый планшэта Microsoft масава скардзіліся на перагрэў прылады.

У канцы жніўня СМІ паведамілі аб тым, што планшэт з вялікім экранам плануе выпусціць і Apple. Паводле звестак крыніц, гаворка ішла пра прыладу з экранам дыяганаллю 12,9 цалі. Паведамлялася, што вытворчасць планшэта пачнецца ў I квартале 2015 года.

Хоць вытворцы ўсё часцей выпускаюць планшэты з павялічанымі экранамі, попыт на такія прылады застаецца ўмераным і бліжэйшым часам наўрад ці істотна вырасце. Гэта абумоўлена як спецыфікай саміх прылад, так і тым фактам, што рост сусветнага рынку планшэтаў паступова запавольваецца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках