3 траўня 2024, Пятніца, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

2014 абнавіў рэкорд эміграцыі з РФ

7
2014 абнавіў рэкорд эміграцыі з РФ

З Расеі працягваюць з'язджаць спецыялісты.

Ва ўмовах заходніх санкцый з'яўляюцца сур'ёзныя праблемы з фінансаваннем праектаў. Аб адным з такіх прыкладаў піша агенцтва Bloomberg - з ягоных звестак, 22-гадовы заснавальнік стартапа ў сферы музыкі, былы аналітык інвестыцыйнай кампаніі «Аларо-СПб» Арцём Куліжнікаў пакуе валізкі, каб пакінуць Маскву ў снежні. Малады бізнэсовец плануе ўладкавацца ў Дубаі або Сінгапуры, дзе, на ягоную думку, больш шанцаў забяспечыць фінансаванне для сваёй кампаніі, піша NEWSru.com.

Куліжнікаў з'яўляецца часткай усё нарастальнага на фоне санкцый працэсу ўцечкі мазгоў з Расеі ў галіне фінансаў і высокіх тэхналогій. Паводле статыстыкі, за першыя восем месяцаў 2014 года з Расеі эмігравалі 203 659 чалавек - больш, чым за любы год праўлення Уладзіміра Пуціна, адзначае агенцтва. Праз санкцыі, якія абмяжоўваюць расейскім кампаніям доступ да замежнага капіталу, і ўзмацнення жорсткасці кантролю ўнутры краіны ўсё больш прадпрымальнікаў і інвестараў наважваюць працаваць у іншых месцах.

Bloomberg нагадвае пра тое, што, прынамсі, нядаўна Расею пакінуў заснавальнік сацыяльнай сеткі «Вконтакте» Павел Дураў, які незадоўга да ад'езду паскардзіўся на ціск з боку ўладаў. З Масквы ў Вільню пераехаў і распрацоўшчык гульняў для мабільных прылад Game Insight. Прадзюсер анімацыйнай студыі Toonbox Павел Мунцян перанёс свой офіс з Масквы на Кіпр. Таксама паведамлялася, што ўладальнік Gloria Jeans - аднаго з найбуйнейшых вытворцаў адзення - Уладзімір Мельнікаў наважыў перавесці галаўны офіс кампаніі з Растова-на-Доне ў Ганконг.

Вялікая колькасць навукоўцаў і спецыялістаў пакінулі Расею пасля падзення Савецкага Саюза. Пуцін пастараўся павярнуць назад працэс уцечкі мазгоў, прасоўваючы такія праекты, як «Сколкава». Аднак інавацыйны комплекс, які павінны былі здаць яшчэ ў мінулым годзе, у значнай ступені застаецца шырокай будпляцоўкай, адзначае Bloomberg. Але віцэ-прэзідэнт фонду «Сколкава» Аляксандр Чарноў запэўніў, што будаўніцтва працягваецца і больш за 100 кампаній працуюць у «Сколкава». З ягоных слоў, да канца наступнага года ў цэнтры будуць працаваць амаль 15 тысяч чалавек. «Санкцыі не закранаюць нашы інавацыйныя праекты», - паведаміў Чарноў агенцтву.

Не менш аптымістычным быў дарадца Пуціна ў пытаннях адукацыі і навукі Андрэй Фурсенка. На ягоную думку, уцечка мазгоў - надуманая праблема, паколькі рух адбываецца ў абодвух кірунках. З ягоных слоў, венчурныя фонды нікуды не зніклі, асабліва з улікам таго, што яны не трапляюць пад санкцыі.

Але, паводле звестак незалежнай маскоўскай інвестыцыйнай кампаніі Rye, Man and Gor Securities (RMG), аб'ём венчурнага фінансавання ў расейскія стартапы ў II квартале ўпаў на 9% у параўнанні з папярэднім годам і склаў 127 млн даляраў. Пры гэтым 39% інвестыцый на расейскі рынак паступае ад Фонду развіцця інтэрнэт-ініцыятыў (ФРІІ). Статыстыка сведчыць, што ў сувязі з санкцыямі лік замежных крыніц фінансавання становіцца ўсё меншым як для стартапаў, так і для венчурных фондаў.

Прыпынілі або знізілі інвестыцыі ў Расею ў ліку іншых Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, кампаніі Tiger Global LLC Management і Bessemer Venture Partners. ЕБРР заявіў аб немагчымасці новых інвестыцый у Расею ў ліпені. У мінулым годзе фінансаванне праектаў у Расеі па лініі ЕБРР склала 2,5 млрд еўра. У першае паўгоддзе 2014 на РФ прыйшлося больш за 19% усіх інвестыцый банка. У той жа час усе праекты, куды банк ужо ўклаў сродкі, працягнуць фінансавацца.

Ва ўмовах падзення коштаў на нафту і пагаршэння наступстваў заходніх санкцый супраць РФ Пуцін спрабуе здушыць іншадумства шляхам узмацнення жорсткасці кантролю ў інтэрнэце і сродках масавай інфармацыі, адзначае Bloomberg. Нагадаем, нядаўна прэзідэнт падпісаў рэзанансны закон, які абмяжоўвае долю замежнага капіталу ў расейскіх СМІ 20 адсоткамі. А ў сярэдзіне кастрычніка стала вядома, што бізнэсоўцы, блізкія да Пуціна, нібыта збіраюцца выкупіць газету «Ведамасці» ў трох яе цяперашніх уласнікаў - фінскай Sanoma, амерыканскай News Corp і брытанскай FT Group.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках