3 траўня 2024, Пятніца, 13:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра ў Менску прэзентуюць кнігу Аляксандра Надсана

1
Заўтра ў Менску прэзентуюць кнігу Аляксандра Надсана

У зборнік увайшлі як багаслоўскія, так і грамадска-палітычныя творы айца Аляксандра Надсана.

28 кастрычніка а 16.00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі (вуліца Сурганава, 15, інфармацыйна-выставачны цэнтр, пакой 110) адбудзецца прэзентацыя кнігі апостальскага візітатара для беларусаў-грэка-каталікоў «Выбранае» (укладальніца і аўтар каментароў Ірына Багдановіч), піша «Наша Ніва».

Зборнік, які выйшаў у свет у выдавецтве «Кнігазбор» (Менск, 2014), адлюстроўвае ўсю глыбіню і разнастайнасць дзейнасці святара, паведамляюць арганізатары. У ім змяшчаюцца як пропаведзі, багаслоўскія, пастырскія пасланні і разважанні, так і грамадска-палітычныя і гістарычныя творы. Упершыню публікуюцца зробленыя айцом Аляксандрам Надсанам пераклады псалмоў. У дадатку змешчаны матэрыялы, прысвечаныя святару. Кніга сабраная згодна тэматычнаму і жанраваму прынцыпам.

У рамках мерапрыемства ў бібліятэцы арганізаваная выстава «Слухай, неба, і пачуй, зямля: да выдання зборніка твораў айца Аляксандра Надсана».

На ёй прадэманстраваныя кнігі, артыкулы, рэцэнзіі святара. Сярод іх - выданні аўтара, прысвечаныя вядомым беларускім асветнікам Кірылу Тураўскаму («Святы Кірыла Тураўскі». Лондан, 1968) і Францыску Скарыне («Выбраныя малітвы з малой праезнай кніжкі». Лондан, 1992), а таксама тэалагічная праца «Наша вера: кароткі катэхізіс хрысціянскай навукі...»(Мадрыд, 1990). Айцец Аляксандр пераклаў на беларускую мову літургічныя тэксты для беларусаў-уніятаў. Яны былі афіцыйна зацверджаныя Ватыканам у 1994 годзе.

На некаторых публікацыях можна ўбачыць аўтографы і дароўныя надпісы Аляксандра Надсана Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі («Фундаментальнай бібліятэцы імя Якуба Коласа АН БССР»), з якой ён супрацоўнічаў.

Асобны раздзел выставы прысвечаны публікацыям аб творчай дзейнасці святара.

Аляксандр Надсан - святар Беларускай грэка-каталіцкай царквы, апостальскі візітатар для беларусаў-грэка-каталікоў эміграцыі, бачны дзеяч беларускай эміграцыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках