3 траўня 2024, Пятніца, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Іларыёнаў: У новай Радзе знойдуцца дэпутаты, якія будуць працаваць на Пуціна

17
Андрэй Іларыёнаў: У новай Радзе знойдуцца дэпутаты, якія будуць працаваць на Пуціна

Не толькі прадстаўнікі «Апазіцыйнага блока», але і дэпутаты з іншых партый, будуць працаваць на Крэмль.

Пра гэта заявіў былы дарадца Уладзіміра Пуціна эканаміст Андрэй Іларыёнаў, піша gordonua.com.

«Гэта не значыць, што кожны з іх будзе працаваць на Пуціна, але гэта даволі істотная сіла, якая ў такім аб'ёме не прадказвалася апытаннямі грамадскай думкі. Прынамсі, «Апазіцыйны блок» нават па партыйнаму варыянту набірае не менш за 10% і, мабыць, атрымае яшчэ нейкую колькасць мажарытарнікаў. Вядома, гэта менш, чым атрымлівалі Партыя рэгіёнаў і камуністы на папярэдніх выбарах, тым не менш, у той сітуацыі, у якой цяпер знаходзіцца Украіна, наяўнасць такой істотнай сілы ў Вярхоўнай Радзе ўяўляе вельмі сур'ёзную праблему», - сказаў Іларыёнаў.

На ягоную думку, стратэгія Пуціна пасля гэтых выбараў не зменіцца, а тактыка можа быць рознай. «Пуцін вядомы тым, што карыстаецца ўсімі магчымымі і немагчымымі, на першы погляд, інструментамі і рычагамі. Таму ён будзе спрабаваць карыстацца рычагом у Радзе, але гэта не значыць, што ён абмяжуецца толькі ім. Ёсць і сілавыя метады, і падрыўная дзейнасць, у тым ліку і карупцыя, у тым ліку і палітычнае ўздзеянне, як на дэпутатаў, так і на выканаўчую ўладу. Таму галоўная выснова заключаецца ў тым, што Пуцін не толькі не змяніў стратэгію, ён яе захоўвае», - сказаў экспэрт.

Іларыёнаў мяркуе, што выступ Пуціна ў Валдайскім клубе паказвае, што ён не толькі не зачыніў праект «Наваросіі», як паспяшаліся абвясціць некаторыя назіральнікі, але наадварот развівае значна больш буйны і шырокамаштабны наступ са значна больш амбіцыйнымі мэтамі. «Больш за тое, гэты выступ у Валдайскім клубе з'яўляецца, фактычна, публічнай заявай аб значна больш амбіцыйных мэтах, якіх ён збіраецца дасягнуць бліжэйшым часам. І Украіна, на жаль, будзе адной з першых і галоўных мэт пры рэалізацыі гэтай праграмы», - заявіў экспэрт.

«Аднак вынікі выбараў, ва ўсякім разе, паводле стану на гэты момант, агулам, вельмі станоўчыя і пазітыўныя. Прынамсі, відавочна лідэруюць 3 асноўныя сілы, якія ўяўляюць праеўрапейскі выбар Украіны», - падсумаваў Іларыёнаў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках