3 траўня 2024, Пятніца, 16:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Загад: «вылічыць» усіх «дармаедаў» да 1 снежня

148
Загад: «вылічыць» усіх «дармаедаў» да 1 снежня

У Магілёўскай вобласці возьмуць пад кантроль нідзе не працуючых грамадзян.

Як паведаміў сёння, 27 кастрычніка, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік, гэту работу неабходна правесці максімальна аператыўна і «валодаць сітуацыяй ужо да 1 снежня».

З даручэння губернатара, на працягу лістапада будзе праведзены маніторынг беспрацоўных у раёнах і гарадах вобласці. Адпаведныя службы возьмуць пад кантроль непрацуючых грамадзян, паведамляе БелТА.

На думку Пятра Рудніка, многія беспрацоўныя, як правіла, «вядуць асацыяльны лад жыцця, чым дастаўляюць нямала праблем у сваіх рэгіёнах». У сувязі з гэтым выканаўчая, праваахоўная ўлада, а таксама саветы зоймуцца так званым перапісам «дармаедаў» і прымуць меры ў арганізацыі іх працаўладкавання.

Нагадаем, МУС Беларусі прапанавала ў дачыненні «дармаедаў» ўвесці асаблівы від пакарання. За адмову працаваць іх хочуць штрафаваць ці нават арыштоўваць.

Напісаць каментар 148

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках