26 красавiка 2024, Пятніца, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шэсце на «Дзяды» - 2 лістапада

22
Шэсце на «Дзяды» - 2 лістапада

Менскія ўлады дазволілі правядзенне шэсця і мітынгу, прысвечаных Дню памяці продкаў.

У адказе арганізатарам гарадскія ўлады паведамляюць, што з улікам досведу правядзення аналагічных мерапрыемстваў у мінулыя гады, цяпер акцыя, якая прызначаная на 2 лістапада, таксама дазваляецца - з агульнай колькасцю ўдзельнікаў да 5 тысяч чалавек, піша «Народная Воля».

Мерапрыемства пройдзе ў наступным парадку:

10: 30-11: 00 - збор удзельнікаў на пляцоўцы перад будынкам ААТ «Менскі гадзіннікавы завод» (праспект Незалежнасці, 95);

11: 00-14: 30 - дэманстрацыя па ходніках па маршруце: пляцоўка перад будынкам ААТ «Менскі гадзіннікавы завод» - праспект Незалежнасці - вуліца Каліноўскага - вуліца Сядых - вуліца Карбышава - вуліца Гамарніка - вуліца Мірашнічэнкі - Менская кальцавая аўтадарога (падземны пешаходны пад МКАД да ўрочышча «Курапаты»).

З 14.30 да 17.00 у Курапатах адбудзецца дазволены мітынг.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках