3 траўня 2024, Пятніца, 8:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус Харанэка - наймацнейшы гіравік планеты

6
Беларус Харанэка - наймацнейшы гіравік планеты

З 24 да 26 кастрычніка ў Магілёве прайшоў чэмпіянат свету і Еўропы ў гіравым спорце і гіравым трыятлоне.

Безумоўную перамогу ў прэстыжным турніры атрымаў наш зямляк Вячаслаў Харанэка. Ён жа стаў адзіным спартоўцам, які тройчы абнавіў вышэйшыя планетарныя дасягненні. Так, у хуткасным уздыме 16-кілаграмовай гіры на час самы тытулаваны беларускі асілак за 10 хвілін штурхнуў снарад 520 разоў. Дарэчы, папярэдні сусветны рэкорд, усталяваны зноў жа Вячаславам Харанэкам у прамым эфіры аднаго з тэлеканалаў 22 ліпеня гэтага года, складаў 508 уздымаў, піша «Менск-навіны».

У час сапраўднага сілавога спрынту суддзі зарэгістравалі і два новыя прамежкавыя сусветныя дасягненні. На працягу 3 хвілін беларускі спартовец штурхнуў 16-кілаграмовы снарад 170 разоў (папярэдні рэкорд - 154 разы), а на працягу 5 хвілін - 281 раз (раней - 261).

Нагадаем, Вячаслаў Харанэка - шматразовы рэкардсмен свету ў гіравым спорце, неаднаразовы чэмпіён і ўладальнік Кубка СССР, СНД, Рэспублікі Беларусь, аўтар 146 афіцыйных сусветных рэкордаў у экстрэмальным уздыме цяжараў, 6-разовы рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінэса.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках