3 траўня 2024, Пятніца, 7:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі «дынамавец» прызнаны абаронцам тыдня ў КХЛ

Менскі «дынамавец» прызнаны абаронцам тыдня ў КХЛ

Лепшым абаронцам мінулага тыдня ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ прызнаны гулец менскага «Дынама» Ілля Шынкевіч.

У трох пераможных матчах Шынкевіч набраў 2 (0+2) ачкі, а яго паказчык карыснасці склаў «+5», піша БелаПАН.

25-гадовы Ілля Шынкевіч праводзіць за «Дынама» трэці сезон. Усяго на яго рахунку 79 матчаў у форме «зуброў» і 9 (0+9) ачкоў, агульны паказчык карыснасці - «-5».

Лепшым брамнікам тыдня прызнаны галкіпер новакузнецкага «Металурга» Рафаэль Хакімаў, з двух матчаў адзін з якіх правёў «на нуль», прапускаючы ў сярэднім 0,96 шайбы за гульню і адбіўшы 97,4% кідкоў.

Лепшым нападнікам прызнаны Ладзіслаў Надзь са «Славана», у трох матчах які набраў 7 (2+5) ачкоў.

Лепшым навічком стаў нападаючы тальяцінскай «Лады» Аляксандр Шароў, у трох сустрэчах набраў 2 (1+1) ачкі пры сярэднім гульнявым часе 12 хвілін 35 секунд.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках