3 траўня 2024, Пятніца, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС: ІП і «дармаеды» гандлююць нелегальным імпартам

29
МУС: ІП і «дармаеды» гандлююць нелегальным імпартам

У МУС раскрылі "змову" прадпрымальнікаў з беспрацоўнымі грамадзянамі.

Значная частка імпартных тавараў нібыта перамяшчаецца, захоўваецца і рэалізуецца непрацоўнымі грамадзянамі, суб'ектамі гаспадарання і індывідуальнымі прадпрымальнікамі без прадугледжаных заканадаўствам дакументаў, а ў неабходных выпадках без маркіроўкі кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі.

Пра гэта паведаміла БелТА старшы оперупаўнаважаны ў асабліва важных справах ГУБЭЗ МУС Вераніка Пасмецьева.

Асноўныя правапарушэнні ўчыняюцца пры гандлі адзеннем, футравымі вырабамі, абуткам, аўтазапчасткамі, сотавымі тэлефонамі, кампутарамі. "Парушэнні таксама звязаныя з гандлем прадуктамі харчавання, алкагольнай і спіртазмяшчальнай прадукцыяй, каштоўнымі металамі і камянямі", - дадала яна.

Як правіла, у ценявой эканоміцы занятыя непрацоўныя грамадзяне і індывідуальныя прадпрымальнікі (ІП), альбо гаспадарчыя суб'екты, зарэгістраваныя для прыкрыцця сваёй нелегальнай дзейнасці, якія спрабуюць максімізаваць свой прыбытак і падмануць дзяржаву.

ІП у змове з беспрацоўнымі грамадзянамі набываюць імпартны тавар як на фізічных асоб без выплаты дзяржпошлін, што дазваляе ім рэалізаваць яго па больш выгаднай цане, ствараючы канкурэнцыю легальнаму сектару эканомікі і такім чынам ухіліцца ад выплаты падаткаў. А беспрацоўным у сваю чаргу зручна афіцыйна не працаваць і, дапамагаючы ІП паслугамі, выгадна падзарабіць, не прыкладаючы асаблівых намаганняў.

У ГУБЭЗ дадалі, што супрацоўнікі органаў унутраных спраў з пачатку 2014 канфіскавалі з незаконнага абароту таварна-матэрыяльных каштоўнасцей на агульную суму Br300 млрд, а паводле рашэнняў эканамічных судоў у даход дзяржавы звернута больш Br241 млрд. Акрамя таго, кіраванне з удзелам супрацоўнікаў іншых падраздзяленняў органаў ўнутраных спраў выявілі больш за 2,7 тыс. правапарушэнняў у сферы незаконнага абароту прадукцыі імпартнай вытворчасці. Таксама распачата 385 крымінальных спраў, з іх 35 - за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.

Фота: bymedia.net

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках