3 траўня 2024, Пятніца, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча адкрые візавыя цэнтры ў Беларусі

12
Польшча адкрые візавыя цэнтры ў Беларусі

Улады Беларусі пагадзіліся на адкрыццё польскіх візавых цэнтраў.

Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка Міністэрства замежных спраў Польшчы Томаш Арлоўскі пасля сустрэч з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем і ягоным намеснікам Аленай Купчынай, паведамляе Polskie radio (пераклад - charter97.org).

«Я атрымаў ад віцэ-міністра Купчынай фармальнае пісьмовае пагадненне на стварэнне візавых цэнтраў. Дзе, калі і як мы іх створым - будзе залежаць выключна ад польскіх улад», - заявіў Томаш Арлоўскі.

Візавы цэнтр - гэта аўтсорсінгавае камерцыйнае прадпрыемства, якое дае магчымасць падаць заяўку на візу і атрымаць пашпарт без неабходнасці асабіста наведаць консульства.

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы падкрэсліў, што стварэнне такога тыпу цэнтраў - гэта працэс, які толькі што пачынаецца. На ягоную думку, такая працэдура прынесла вынікі як ва Ўкраіне, так і ў Расеі. «Мы ведаем, што гэта дазволіць выдаваць візы хутчэй. Ведаем, што тут, у Беларусі, такую сістэму ўвяла Вялікабрытанія», - дадаў Томаш Арлоўскі. Ён падкрэсліў таксама, што польскія консульствы ў Беларусі афармляюць цяпер палову ўсіх шэнгенскіх віз, якія выдаюцца краінамі ЕЗ.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках