3 траўня 2024, Пятніца, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адваката з Санкт-Пецярбурга ў Менску арыштавалі на тры дні

4

Два дні і ночы Андрэй Федаркоў правёў у ізалятары без тлумачэння прычын.

Пра гэта charter97.org паведаміла чытачка Юлія.

25 кастрычніка ў Менску былі затрыманыя расейцы і беларусы без тлумачэння прычын. Сярод расейцаў быў адвакат з Санкт-Пецярбурга, Андрэй Федаркоў. У сталіцу Беларусі ён прыбыў з дзелавым візітам разам са сваім паплечнікам Іванам Салаўёвым.

«Іх затрымалі на прыпынку грамадскага транспарту, нібыта за нецэнзурную лаянку і непадпарадкаванне міліцыі. Да іх падляцелі супрацоўнікі ў цывільным, не па форме, скруцілі і закінулі ў мікрааўтобус. Адзін менскі хлопец паспрабаваў уцячы, але яму закрычалі: «Стой, страляць будзем!». У іх забралі рэчы, нейкім дзіўным чынам сярод рэчаў апынуўся наш ноўтбук, хоць у хлопцаў яго з сабой не было. Падчас суда сведкамі выступаў АМАП, у паказаннях блыталіся, збіваліся. У РУУС у іх распытвалі пра Украіну, пра прэзідэнтаў, нават пра Парашэнку», - напісала яна.

Затрыманыя разам са сваімі беларускімі знаёмымі два дні знаходзіліся ў Заводскім РУУС горада Менска (Кабушкіна, 36). Сёння адбыўся суд над затрыманымі паводле сфабрыкаванай беларускімі спецслужбамі адміністрацыйнай справы. Суддзя Осіпчык асудзіла траіх актывістаў паводле артыкулаў 17.1 (дробнае хуліганства) і 23.4 КаАП РБ (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы дзяржаўнага органа пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў) і пакарала іх да розных тэрмінаў арышту: беларускі актывіст атрымаў 10 дзён, расейцы - па 3 дні.

Затрыманне адбылося напярэдадні канферэнцыі арганізацыі, якая павінна была адбыцца ў нядзелю 26 кастрычніка. Актывісты былі жорстка затрыманыя спецслужбамі з ужываннем спецсродкаў. У гэты момант адвакат рыхтуе касацыйную скаргу.

Андрэй Федаркоў - юрыст з Санкт-Пецярбурга, неаднаразова аказваў юрыдычную падтрымку затрыманым удзельнікам апазіцыйных акцый.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках