30 красавiка 2024, aўторак, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АБСЕ: Выбары ва Украіне - празрыстыя і дэмакратычныя

3
АБСЕ: Выбары ва Украіне - празрыстыя і дэмакратычныя

Працэс галасавання на датэрміновых выбарах у Вярхоўную раду Украіны і падлік галасоў былі празрыстымі.

Пра гэта заявіў 27 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Кіеве спецыяльны каардынатар місіі кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЕ Кент Харштэт. Паводле ягоных слоў, выбаршчыкі адказалі на складаныя праблемы, што з'яўляецца фактычным пацвярджэннем дэмакратычнага руху Украіны, паведамляе УНІАН.

Масква таксама прызнала, што выбары ў Вярхоўную Раду адбыліся, нягледзячы «на шматлікія парушэнні».

«Папярэднія вынікі ўкраінскіх выбараў паказваюць, што ўкраінскі народ прагаласаваў. Мы пакідаем у баку шматлікія парушэнні, якія былі на этапе падрыхтоўкі да выбараў, тыя прымусовыя метады, якія ўжываліся да цэлага шэрагу кандыдатаў, і крокі ў адхіленні ад палітычнага працэсу, ад удзелу ў выбарах іншых палітычных сіл. Але, тым не менш, галасаванне адбылося», - цытуе ІТАР-ТАСС міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова.

Паводле апошніх звестак, Цэнтральная выбарчая камісія Украіны апрацавала 55,28% электронных пратаколаў участковых выбарчых камісій, падлічана 8 млн. 72 тыс. 452 галасы выбаршчыкаў. Пяціпрацэнтны бар'ер пераадольваюць наступныя партыі: «Народны фронт» прэм'ер-міністра Арсенія Яцанюка і спікера парламента Аляксандра Турчынава (21,6%), Блок Пятра Парашэнкі (21,45%,) аб'яднанне «Самопомощь» мэра Львова Андрэя Садовага (11,2% ), Апазіцыйны блок, які стварылі былыя паплечнікі ўцекача ў Расею прэзідэнта Віктара Януковіча ў Партыі рэгіёнаў (9,79%), Радыкальная партыя Алега Ляшко (7,34%) і « Батькивщина» Юліі Цімашэнкі (5,65%).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках