3 траўня 2024, Пятніца, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белавія» перайшла на зімовы расклад

2
«Белавія» перайшла на зімовы расклад

Зімовы расклад авіякампаніі будзе актуальны да 28 сакавіка 2015.

Паводле інфармацыі прэс-службы арганізацыі, у гэтым сезоне «Белавія» запланавала больш рэйсаў з Менска ў Амстэрдам, Будапешт, Варшаву, Санкт-Пецярбург, Астану. З 26 кастрычніка рэйс у Кастанай будзе выконвацца цэлы год, піша БелаПАН.

«Белавія» прыняла рашэнне на перыяд навагодніх свят значна павялічыць частату выканання палётаў па найбольш запатрабаваных у турыстаў маршрутах і замяніць паветраныя суды на больш ёмістыя.

«Летні сезон быў для нас напружаным. Мы адкрылі два новыя напрамкі (Ніца і Краснадар), павялічылі частату выканання рэйсаў па найбольш запатрабаваных маршрутах. Істотна павялічылі колькасць і геаграфію выканання чартэрных рэйсаў, у тым ліку з абласных гарадоў. У мінулым сезоне беларусы ўпершыню атрымалі магчымасць вылятаць з Менска для адпачынку ў Румынію і Туніс. Мы чакаем, што зімовы сезон, які надыходзіць, стане паспяховым прадаўжэннем летняга. Традыцыйна ў перыяд калядных вакацый па самых папулярных маршрутах мы будзем выконваць дадатковыя рэйсы. Хачу адзначыць, што ў зімовы перыяд мы пастараемся прыемна здзівіць нашых кліентаў коштам білетаў», - паведаміў генеральны дырэктар «Белавія» Анатоль Гусараў.

Падчас зімовага сезона значна павялічыцца колькасць рэйсаў у рамках ужо традыцыйных чартэрных праграм у Егіпет (Хургада, Шарм-эль-Шэйх). Упершыню ў зімовым сезоне будуць выконвацца рэйсы з Брэста і Гомеля ў Хургаду. У перыяд навагодніх свят беларусы змогуць выляцець з Менска на адпачынак у Грэцыю (Салонікі), Туніс (Энфіда), Турцыю (Анталія) і Аўстрыю (Зальцбург).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках