3 траўня 2024, Пятніца, 10:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латвія пашырыць «чорны спіс» расейцаў

4
Латвія пашырыць «чорны спіс» расейцаў

МЗС Латвіі заяўляе, што ў бліжэйшы час краіна можа пашырыць «чорны спіс».

Пра гэта заявіў прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства балтыйскай краіны Карліс Эйхенбаумс, паведамляе ТАСС са спасылкай на агенцтва Leta.

"Мы не хочам дапускаць, каб у Латвію прыязджалі людзі, якія выступаюць з варожымі заявамі", - адзначыў ён. У сувязі з гэтым, паводле ягоных слоў, не выключана, што "чорны спіс" у бліжэйшы час будзе дапоўнены. "Мы выявілі шэраг недахопаў у гэтым спісе, і, наколькі можна зразумець, з боку міністра яны будуць ліквідаваныя", - указаў ён.

Летам, напярэдадні міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў папулярнай музыкі "Новая хваля" рашэннем кіраўніка МЗС Латвіі ў спіс асоб, якім на нявызначаны тэрмін забаронены ўезд на тэрыторыю рэспублікі, былі ўнесеныя Іосіф Кабзон, Алег Газманаў, а таксама Ала Пярфілава, вядомая пад сцэнічным псеўданімам Валерыя. Як растлумачылі ў ведамстве, рашэнне звязанае з дзеяннямі Расеі супраць Украіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках