3 траўня 2024, Пятніца, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецслужбы Чэхіі: У краіне актывізаваліся шпіёны РФ

8
Спецслужбы Чэхіі: У краіне актывізаваліся шпіёны РФ

Лік агентаў папаўняецца расейцамі, якія прыязджаюць у Чэхію пад выглядам турыстаў, экспертаў, навукоўцаў і бізнесменаў.

Пра гэта гаворыцца ў раздзеле «контрвыведніцкая дзейнасць» штогадовай справаздачы, апублікаванай Службай інфармацыйнай бяспекі Чэхіі (BIS) 27 кастрычніка, піша РБК.

«У гэтым кантэксце вельмі сумна, што праз адмову ў візах і акрэдытацыі грамадзянам, звязаным з расейскімі спецслужбамі, расейскі бок кажа пра адплату ў дачыненні да чэшскіх дыпламатаў", - адзначае прэс-служба BIS.

Акрамя таго, спецслужба заявіла аб актывізацыі дзейнасці кітайскіх шпіёнаў у Чэхіі. На думку экспертаў BIS, «адназначным прыярытэтам» працы спецслужбаў Расеі і КНР было іх аб'яднанне і пошук магчымасцей для пашырэння ўплыву ў краіне.

«У выпадку з Расеяй гэта была спроба выкарыстоўваць адкрыты і схаваны палітычны, медыйны і грамадскі ўплыў для прасоўвання расейскіх эканамічных інтарэсаў у Чэхіі», - гаворыцца ў справаздачы.

На думку аналітыкаў, для ажыццяўлення адкрытых, закрытых і «шэрых» аперацый кітайскія і расейскія агенты выкарыстоўваюць памочнікаў з ліку грамадзян Чэхіі, якія супрацоўнічаюць з замежнымі выведнікамі як па ўласнай волі, так і «несвядома».

У сярэдзіне кастрычніка шпіёнскі скандал, у цэнтры якога апынуліся расейскія агенты, адбыўся ў Польшчы. Камітэт выведкі польскага Сейма пацвердзіў, што вайсковец і адвакат, затрыманыя праз абвінавачванне ў шпіянажы, працавалі менавіта на Расею.

Юрыст павінен быў прайсці стажыроўку ў польскім міністэрстве эканомікі. У першы дзень працы ён быў затрыманы спецслужбамі, калі спрабаваў вынесці з будынка міністэрства сакрэтныя звесткі аб польскай энергетыцы.

Вайсковец, якога таксама абвінавацілі ў шпіянажы, быў падпалкоўнікам Войска польскага і працаваў у галіне паставак і закупак узбраенняў. Адвакат і падпалкоўнік не знаёмыя адзін з адным, але, паводле звестак выдання Dzennik, імі кіраваў адзін і той жа супрацоўнік ГРУ.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках