26 красавiка 2024, Пятніца, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Парфянкоў 90% тэрміну правёў у карцэры

15
Палітвязень Парфянкоў 90% тэрміну правёў у карцэры

Васіль Парфянкоў выйшаў з чарговага карцэра, дзе правёў 10 дзён.

Пра гэта палітвязень паведаміў у лісце актывістцы Вользе Нікалайчык, з якой перапісваецца, паведамляе «Радыё Свабода».

«Нарэшце, пасля 10 дзён маўчання, атрымала ад яго ліст, у якім пацвердзіліся нашыя падазрэнні аб тым, што ён зноў быў кінуты ў карцэр. Напісаў, што пакуль сядзеў, заняўся статыстыкай. Падлічыў, што з 253 дзён, якія ён на той момант прабыў у горацкай калоніі, 226 дзён ён знаходзіўся ў адзіночнай камеры: альбо ў карцэры, альбо ў ПКТ - памяшканні камернага тыпу. Напісаў, што з нецярпеннем чакае вызвалення. На той момант яму заставалася сядзець 45 дзён. Настрой у яго бадзёры, трымаецца», - распавяла Вольга Нікалайчык.

Мянчук Васіль Парфянкоў адбывае пакаранне ў калоніі ў Горках. Актывіста асудзілі на год зняволення ва ўмовах строгага рэжыму за парушэнне правіл прэвентыўнага нагляду, які быў накладзены на яго пасля затрыманняў на акцыях салідарнасці з палітвязнямі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках