1 траўня 2024, Серада, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўца ў Гародні памёр за стырном ад перадазіроўкі спайсу

19

У Гародні разбіраюцца ў абставінах гібелі 22-гадовага кіроўцы.

Ён памёр прама за стырном свайго аўтамабіля. Машыну знайшлі ноччу сярод праезнай часткі. Пры аглядзе аўтамабіля паміж пярэднімі крэсламі эксперты знайшлі пакет рэчыва, падобнага на курыльную сумесь, паведамляе тэлеканал ОНТ.

Экспертыза пацвердзіла здагадку. Якой была доза спайсу, а адпаведна, і сіла атручвання, будуць разбірацца спецыялісты. Пакуль жа толькі пацверджаны факт негвалтоўнай смерці - хлопец памёр сам. Апошнія хвіліны жыцця загінулы біўся ў агоніі - цела знайшлі ў ненатуральнай паставе на пасажырскім крэсле.

У Следчым камітэце распачалі крымінальную справу ў дачыненні да невядомага, які прадаў курыльную сумесь кіроўцу. З пачатку 2014 толькі ў Гарадзенскай вобласці паводле фактаў незаконнага абароту наркотыкаў і псіхатропных рэчываў заведзена амаль 700 спраў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках