1 траўня 2024, Серада, 21:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выкладчыца з Гародні: пухавік каштуе больш чым я зарабляю

77
Выкладчыца з Гародні: пухавік каштуе больш чым я зарабляю

Гарадзенская настаўніца вымушана выжываць на 3,4 мільёна рублёў у месяц.

Наталля працуе выкладчыцай у адным з універсітэтаў Гародні. Дысертацыю не абараняла, таму заробак адзін з самых нізкіх - 2,4 мільёна. Выкладчыку даводзіцца шукаць дадатковы даход: за падпрацоўку ў двух іншых месцах яна атрымлівае яшчэ мільён, піша «Вячэрняя Гародня».

- У краму без мужа заходжу, толькі калі трэба купіць нешта дробнае: малако, хлеб ці смятану. Свой заробак трачу толькі на сябе: на сродкі асабістай гігіены, лекі і медыцынскія даследаванні, а ўсё астатняе - за кошт мужа. Летась куплялі мне пухавік за 2,5 мільёна, а я тады атрымлівала усяго 1,8. Паход у тэатр, у басейн і часам у піцэрыю таксама спансіруе муж, - распавядае Наталля.

Нягледзячы на гэта, выкладчык прызнаецца, што праца прыносіць ёй задавальненне, да таго ж ёсць прыемны бонус - доўгі адпачынак.

Напісаць каментар 77

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках