2 траўня 2024, Чацвер, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новая Зеландыя правядзе рэферэндум аб змене сцяга

1
Новая Зеландыя правядзе рэферэндум аб змене сцяга

У Новай Зеландыі праз два гады адбудзецца рэферэндум аб змене нацыянальнага сцяга.

Пра гэта абвясціў прэм'ер-міністр краіны Джон Кей, паведамляе BBC.

Працэдура пройдзе ў два этапы. У канцы наступнага года грамадзяне будуць выбіраць новы дызайн сцяга з некалькіх варыянтаў, якія ў сваю чаргу абярэ камісія з вядомых новазеландцаў.

На другім этапе, які запланаваны на 2016 год, жыхарам краіны трэба будзе выбраць, ці зрабіць абраны годам раней сцяг афіцыйным або захаваць стары.

У камітэт, які будзе адказваць за падрыхтоўку да рэферэндуму, увойдуць па адным прадстаўніку ад усіх палітычных партыяў краіны.

Цяперашні сцяг Новай Зеландыі ўяўляе сабой сіняе палотнішча з брытанскім «Юніён Джэкам» у левай верхняй чвэрці і чатырма чырвонымі зоркамі з белай акантоўкай у правай частцы.

Са слоў Кея, новы сцяг будзе ў большай ступені даваць уяўленне аб Новай Зеландыі. Крытыкі цяперашняга сцяга кажуць, што яго лёгка пераблытаць з дзяржаўнымі сімваламі іншых былых брытанскіх калоній - у прыватнасці, Аўстраліі, сцяг якой амаль ідэнтычны Новазеландскім.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках