1 траўня 2024, Серада, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакераў з Расеі падазраюць у нападзе на сетку Белага дома

Хакераў з Расеі падазраюць у нападзе на сетку Белага дома

У сетцы, якая выкарыстоўваецца супрацоўнікамі Белага дома ў Вашынгтоне, засеклі падазроную кіберактыўнасць.

Пра гэта паведаміў агенцтву Reuters неназваны прадстаўнік адміністрацыі прэзідэнта ЗША. Неабходныя меры прынятыя.

Паведамляецца, што «актыўнасць» заўважаная ў несакрэтных сетках рэзідэнцыі прэзідэнта ЗША. Крыніца агенцтва не паведаміла, хто можа несці адказнасць за пранікненне ў сетку, а таксама калі гэта адбылося. Аднак газета Washington Post сцвярджае, што за атакай на сетку Белага дома могуць стаяць расейскія хакеры, піша NEWSru.com.

«Мы надалей прымаем меры, некаторыя з іх прывялі да часовага адключэння часткі карыстальнікаў сеткі», - паведаміла крыніца Reuters.

Іншы прадстаўнік адміністрацыі дадаў, што цяпер няма звестак пра тое, што ўзлому магла падпасці сакрэтная сетка.

Напярэдадні амерыканскія эксперты паведамілі, што кіберзлачынцы з РФ маглі арганізаваць атаку на кампутары нейкай амерыканскай кампаніі, назва якой у публікацыях не прыводзілася.

Меры бяспекі ва ўстановах узмоцненыя

ЗША ўзмоцняць ахову ўрадавых будынкаў у сувязі з пагрозай тэрактаў, заявіў міністр унутранай бяспекі Злучаных Штатаў Джэй Джонсан.

«Сёння я абвяшчаю, што даручыў Службе федэральнай абароны (якая адказвае за бяспеку федэральных аб'ектаў) пашырыць сваю прысутнасць у розных урадавых будынках Вашынгтона і іншых буйных гарадоў па ўсёй краіне», - цытуе заяву міністра РІА «Новости».

З ягоных слоў, гэта «папераджальны крок». Джонсан адзначыў: «Прычыны гэтых дзеянняў відавочныя: працягваюцца публічныя заклікі тэрарыстычных арганізацый да нападаў».

Мяркуючы з паведамленняў СМІ, аб канкрэтных пагрозах звестак няма.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках