1 траўня 2024, Серада, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аланд і Кэры: «Выбары» ў ДНР і ЛНР - парушэнне менскіх пагадненняў

5
Аланд і Кэры: «Выбары» ў ДНР і ЛНР - парушэнне менскіх пагадненняў

Прэзідэнт Францыі і дзяржаўны сакратар асудзілі намер сепаратыстаў Данбаса правесці выбары.

Яны заявілі, што разглядаюць іх як парушэнне менскіх дамоўленасцей, паведамляе РБК.

Франсуа Аланд у тэлефоннай размове з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам прапанаваў прадоўжыць пошук урэгулявання гэтай праблемы ў шматбаковым, у прыватнасці «нармандскім фармаце», паведаміла прэс-служба ўкраінскага прэзідэнта.

Джон Кэры на прэс-канферэнцыі вынікаў перамоваў з канадскім калегам Джонам Бэрда падкрэсліў, што парушэннем менскіх дамоўленасцей стане не толькі правядзенне так званых мясцовых выбараў на ўсходзе Украіны, але і прызнанне іх расейскім бокам, паведамляе BBC.

Дзяржсакратар ЗША адзначыў, што міжнародная супольнасць не прызнае выбары ў ДНР і ЛНР.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках