1 траўня 2024, Серада, 17:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сафі Эліс-Бэкстар упершыню выступіць у Менску

4
Сафі Эліс-Бэкстар упершыню выступіць у Менску

Спявачка, дыджэй, мадэль выйдзе на сцэну Prime Hall 5 снежня.

Пачатак канцэрта заяўлены на 00:00. Квіткі каштуюць ад 550 тысяч. Дарэчы, гэта будзе не першы прыезд спявачкі ў Беларусь. Сёлета Сафі Эліс-Бэкстар выступала на адкрыцці «Славянскага базару». Праўда, публіка не вельмі ўспрыняла яе, мабыць, праз няведанне. Застаецца спадзявацца, што ў сталіцы ў спявачкі куды больш прыхільнікаў, чым у горадзе на Дзвіне, і канцэрт пройдзе ў поўнай залі, піша onliner.by.

- Арыстакратычная бледнасць, крывава-чырвоныя вусны, смарагдавыя вочы і велізарны талент. Рэдкі меламан застанецца раўнадушным перад яе абаяннем. Жанчына-хамелеон, здольная стаць паспяховай у любым жанры, няхай гэта будзе індзі-рок ці дэнс-поп. Сафі заўсёды застаецца арыгінальнай і асаблівай, - завабліваюць меламанаў на канцэрт арганізатары.

У студзені 2014 спявачка выпусціла новы альбом, 5-ы па ліку, Wonderlust («Страсць да вандровак»), створаны сумесна з Эдам Харкатам, адным з яе любімых спевакоў і аўтараў песень. На канцэрце ў Менску можна будзе пачуць усе хіты выканаўцы: Murder on the Dancefloor, Groovejet (If this is not love), Catch You, Heartbreak (Make Me a Dancer).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках