1 траўня 2024, Серада, 21:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Блок Пятра Парашэнкі» прэзентаваў праект пагаднення аб кааліцыі

4
«Блок Пятра Парашэнкі» прэзентаваў праект пагаднення аб кааліцыі

«Блок Пятра Парашэнкі» перадаў дакумент партыям «Народны фронт» і «Самадапамога».

На сайце «Блока Пятра Парашэнкі» з'явіўся тэкст кааліцыйнага пагаднення, які прэзідэнцкая партыя прапануе падпісаць Народнаму фронту і Аб'яднанню Самадапамога.

«Партыя Блок Пятра Парашэнкі прапануе праект кааліцыйнага пагаднення. Гэты дакумент мы перадалі палітычнай партыі Народны фронт і палітычнай партыі Аб'яднанне Самадапамога. Мы публікуем праект кааліцыйнага пагаднення для ўсеагульнага абмеркавання», - гаворыцца ў паведамленні блока.

Поўны тэкст кааліцыйнага пагаднення, які складаецца з 48 старонак, чытайце па спасылцы.

Падпісантам прапануецца абавязаць правесці 13 рэформаў: абнаўленне ўлады і антыкарупцыйная рэформа; судовая рэформа; дэцэнтралізацыя і рэформа дзяржаўнага кіравання; рэформа праваахоўнай сістэмы; рэформа сістэмы нацыянальнай бяспекі і абароны; рэформа сістэмы аховы здароўя; дэрэгуляцыя і развіццё прадпрымальніцтва; рэформа энэргетыкі і энэрганезалежнасць; рэформа жыллёва-камунальнай гаспадаркі; рэформа фінансавага сектара; інфраструктура і транспарт; рэформа сельскай гаспадаркі і сацыяльная і гуманітарная рэформа, піша liga.net.

Нагадаем, лідар партыі «Самадапамога» Андрэй Садовы заявіў, што «Самадапамога» пакуль не ўступала ў перамовы што да стварэння парламенцкай кааліцыі, але пацвердзіў факт сустрэчы з прэзідэнтам Пятром Парашэнкам і тэлефонных перамоваў з прэм'ер-міністрам Арсеніем Яцанюком на гэтую тэму.

Фота: ТСН

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках