2 траўня 2024, Чацвер, 0:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец адраджае курсы «духоўнага спецназа»

4
Павел Севярынец адраджае курсы «духоўнага спецназа»

11 лістапада ў Менску стартуюць новыя «Курсы Ды-джэяў Адраджэнне».

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

Будзе дванаццаць двухгадзінных заняткаў штотыдзень па аўторках. Гэта праграма для моладзі, якая павінна рыхтаваць грамадскіх лідараў у галіне актыўнай беларусізацыі (канцэрты, вечарыны, шоу, віктарыны і інш.)

«Курсы Ды-джэяў Адраджэнне» ўключаюць:

- Тэсты на беларускі IQ

- Асабісты рэйтынг і выпрабаванні на кожным занятку

- Псіхалагічнае арыентаванне

- Правілы: як захапляць людзей

- Інтэрнэт, радыё, тэлевізія

- «Шоў Беларушчыны»

- «Высадка з парашутам» у глыбінцы

- Вынік - сертыфікат і перспектывы ўласных праектаў

За ўсю гісторыю курсаў з 1999 года (дзевяць выпускаў) было падрыхтавана блізу 100 спецыялістаў «беларускага духоўнага спецназа», якія складаюць «Ордэн Ды-джэяў Адраджэння». Сярод іх - кіраўнік «Маладога Фронту» Наста Палажанка, лідэры «Маладой Беларусі» Артур Фінькевіч і «Альтэрнатывы» Алег Корбан, пераможца міжнароднай алімпіяды гісторыі Сяргей Васільеў, адзін з кіраўнікоў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Дзяніс Садоўскі, прэс-сакратар Беларускай Асацыяцыі Журналістаў Барыс Гарэцкі, чэмпіён Беларусі ў пажарным спорце Мікалай Тамашэвіч, міжнароднік Сяргей Лісічонак, грамадскія актывісты Андрэй Кім, Алёна Валынец, Ірына Губская, Наталля Васілевіч, Кірыл Шык, журналісты Канстанцін Шыталь, Віталь Зыблюк, Аксана Рудовіч

Вядучы - Павел Севярынец. Пачынаючы з 11 лістапада - кожны аўторак, 18.00.

Адрас - Менск, Чарнышэўскага, 3. Тэлефон - 8029 5160861 (Павал)

Курсы праводзяцца бясплатна.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках