2 траўня 2024, Чацвер, 0:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Кланы ў асяроддзі Пуціна пачалі барацьбу за ўплыў

2
Bloomberg: Кланы ў асяроддзі Пуціна пачалі барацьбу за ўплыў

Барацьба ў найбліжэйшым атачэнні расейскага прэзідэнта запавольвае прыняцце пастаноў, у той час як санкцыі «выціскаюць» эканоміку краіны.

Пра гэта са спасылкай на пяць розных чыноўнікаў, блізкіх да Пуціна, піша амерыканскае агенцтва Bloomberg.

У той час, як сам прэзідэнт засяроджаны на замежнай палітыцы, групы, якія супернічаюць змагаюцца за ўплыў і занятыя ўнутранымі праблемамі, распавялі агенцтву ананімныя крыніцы.

Адна група, у цэнтры якой прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў, занепакоеная ўзмацненнем адчужэння Расеі ад сусветнай фінансавай сістэмы. Іншая, якая ўключае ў сябе кіраўнікоў дзяржаўных кампаній, такіх як Ігар Сечын (дырэктар кампаніі «Раснафта»), і ветэранаў спецслужбаў, выступае за ўзмацненне дзяржаўнага кантролю над расейскай эканомікай, піша gordonua.com.

«Кіруючая эліта Расеі будзе біцца ў канвульсіях, тады як эканоміка хіліцца ў бок рэцэсіі, рубель вагаецца паблізу рэкордна нізкага ўзроўню, а канфлікт ва Украіне штурхае краіну яшчэ глыбей у супрацьстаянне з ЗША і іх саюзнікамі. Нафта, найбуйнейшы артыкул расейскага экспарту, патаннела да 27-месячнага мінімуму, і ў банкаў, якія ўсё часцей звяртаюцца да дзяржавы па фінансаванне, застаецца ўсё менш грошай у звароце», - рэзюмуе выданне.

Запазычанасць камерцыйных банкаў РФ па забяспечаных банкаўскіх крэдытах на 16 верасня дасягнула новай рэкорднай адзнакі.

У аўторак па выніках таргоў на Маскоўскай біржы курс еўра дасягнуў узроўню ў 54 рублі, пабіўшы чарговы рэкорд. Курс даляра таксама дасягнуў гістарычнага максімуму ў 42,47 руб.

У сувязі з падзеннем коштаў на нафту рубель надалей абясцэньваецца. Зрэшты, як мяркуе аналітыкі выдання Financial Times, аперацыі Цэнтрабанка змогуць утрымаць краіну на ніштаватым узроўні не даўжэй, чым да канца года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках