1 траўня 2024, Серада, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ермакова расказала, калі ў Беларусі чакаць дэнамінацыю

30
Ермакова расказала, калі ў Беларусі чакаць дэнамінацыю

Гаварыць аб дэнамінацыі ў Беларусі пакуль заўчасна.

Пра гэта сёння ў час жывой тэлефоннай лініі і анлайн-канферэнцыі ў БелТА заявіла старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова.

«Праводзіць дэнамінацыю мэтазгодна толькі ў тым выпадку, калі ўзровень інфляцыі ў краіне стабільна нізкі і знаходзіцца на адзнацы менш за 10%. Зыходзячы з сітуацыі, якая складваецца ў гэтым годзе, і прагнозаў інфляцыі на наступны год, казаць аб тым, што бліжэйшым часам мы правядзем дэнамінацыю, заўчасна», - адзначыла Надзея Ермакова.

Адказваючы на адно з пытанняў, старшыня праўлення Нацбанка таксама паведаміла, што праз дастаткова высокую інтэнсіўнасць інфляцыйных працэсаў, складанай эканамічнай і геапалітычнай сітуацыі ў краінах - асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі стаўка рэфінансавання ў нашай краіне да канца 2014 года, хутчэй за ўсё, застанецца на ўзроўні 20% гадавых.

«Гэтая мера будзе спрыяць стрымліванню інфляцыйных працэсаў і падтрыманню стабільнасці на валютным і дэпазітным рынках», - падкрэсліла яна.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках