2 траўня 2024, Чацвер, 1:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Бялынічамі мужчына з сякерай атакаваў аўтамабіль «хуткай»

6
Пад Бялынічамі мужчына з сякерай атакаваў аўтамабіль «хуткай»

Па шчаслівай выпадковасці ніхто не пацярпеў.

«Хуткую» 40-гадоваму жыхару вёскі Карытніца, які нідзе не працуе і злоўжывае спіртным, выклікалі суседзі, убачыўшы ягоныя неадэкватныя паводзіны падчас сваркі са сваякамі. А калі хуліган схапіў сякеру і стаў ім пагражаць, патэлефанавалі ў дзяжурную частку Бялыніцкага АУС, адкуль выехала на месца здарэння следча-аператыўная група.

«Газэль» хуткай дапамогі мясцовай раённай бальніцы прыбыла на месца раней за праваахоўнікаў. Убачыўшы «хуткую», раз'юшаны хуліган кінуўся да яе і нанёс два ўдары абухом сякеры, разбіўшы шкло ў бакавых дзвярах і пашкодзіўшы заднюю стойку аўтамабіля. Па шчаслівай выпадковасці ніхто не пацярпеў. Пасля гэтага правапарушальнік адразу схаваўся ў бліжэйшым лясным масіве, паведамляе БелТА.

Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў зламысніка на наступны дзень затрымалі праваахоўнікі ў адной з вёсак Бярэзінскага раёна. Ён узяты пад варту. У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа паводле факта хуліганства. Праваахоўнікі праводзяць следча-аператыўныя мерапрыемствы, высвятляючы ягонае дачыненне да супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да сваякоў і суседзяў, якім ён пагражаў забойствам сякерай.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках