2 траўня 2024, Чацвер, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафесар МДІМА Зубаў: Надзеі Пуціна на смуту ва Украіне праваліліся

8
Прафесар МДІМА Зубаў: Надзеі Пуціна на смуту ва Украіне праваліліся

Расейскім уладам прыйдзецца мець справу з краінай, якая мае шанцы ўвайсці ў еўрапейскую супольнасць.

Пра гэта заявіў доктар гістарычных навук, прафесар Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін Андрэй Зубаў у інтэрв'ю gordonua.com.

"Выбары ва ўкраінскі парламент - гэта даволі паспяховая рэч. Яны паказалі, што грамадства ва Украіне дастаткова здаровае, схільнае да ўмераных рашэнняў, радыкальныя партыі, як правыя, так і леварадыкальныя, атрымалі вельмі невялікую колькасць галасоў. І яўка на выбары была цалкам прыстойная. Я думаю, што ўнутраныя праблемы Украіны развязаліся вельмі нядрэнна. Гэтыя выбары, наступныя пасля абрання прэзідэнта - вельмі важны станоўчы момант, які сведчыць аб развіцці палітычнай і грамадзянскай супольнасці краіны", - сказаў прафесар.

На думку Зубава, надзеі расейскага ўрада на тое, што ва Украіне перамогуць радыкалы, будзе смута, не складзецца кіруючая кааліцыя, у чарговы раз не апраўдаліся.

"Расейскім уладам, як яны, напэўна, і самі разумеюць, усё больш і больш прыйдзецца мець справу з краінай, якая стабілізуецца і мае ўсе больш шанцаў выжыць і ўвайсці ў еўрапейскую супольнасць. Выбары можна назваць чарговым поспехам Украіны, а ўжо ці стане гэта паразай Пуціна - будзе залежаць ад таго, як ён адрэагуе на іх", - заявіў ён.

Экспэрт мяркуе, што ў новым парламенце нават Апазіцыйны блок наўрад ці можна назваць прарасейскім.

"Вядома, яны больш станоўча ставяцца да расейскай улады, чым некаторыя іншыя, але ў сілу таго, што выбары ўсё-ткі дэмакратычныя, яны будуць прадстаўляць інтарэсы тых рэгіёнаў, якія іх абралі. У першую чаргу, гэта ўсход і паўднёвы ўсход Украіны. І тут ужо нікуды не дзенешся - яны стануць нацыянальнымі ўкраінскімі сіламі, але з пэўнай рэгіянальнай афарбоўкай. Гэта досыць натуральны працэс у краіне з нацыянальнымі рэгіянальнымі адрозненнямі, якой з'яўляецца Украіна", - паведаміў Зубаў.

"Прарасейскімі, і ўжо тым больш пракрамлёўскімі, яны ў новым парламенце не будуць, бо гэта самагубства, а ўсялякая палітычная сіла думае ў першую чаргу аб тым, як бы ёй самой зацвердзіцца. Апазіцыйны блок, адчуўшы, што ёсць яшчэ нейкая электаральная падтрымка на ўсходзе, будзе старацца яе апраўдаць, а не зганьбаваць сябе пошукамі сувязяў з краінай, якая цяпер вядзе вайну ва Украіне", - падсумаваў прафесар.

Паводле стану на раніцу 29 кастрычніка Цэнтральная выбарчая камісія апрацавала 97,79% пратаколаў з выбарчых участкаў. Па-ранейшаму лідэруе "Народны фронт", які набірае 22,18% галасоў. На другім месцы - Блок Пятра Парашэнкі (21,82%), на трэцім - "Самопоміч" (11,01%). Пераадольваюць пяціпрацэнтны бар'ер і праходзяць у парламент яшчэ тры партыі: Апазіцыйны блок (9,35%), Радыкальная партыя (7,44%) і "Батьківщина" (5,69%). "Свабода" набірае 4,72%.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках