2 траўня 2024, Чацвер, 1:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У гэтым годзе «Лістапад» пройдзе ў абноўленым фармаце

1
У гэтым годзе «Лістапад» пройдзе ў абноўленым фармаце

Галоўнай пляцоўкай кінафестывалю стане кінатэатр «Масква».

XXI Менскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» пройдзе ў абноўленым фармаце, паведаміла на прэс-канферэнцыі 29 кастрычніка першая намесніца міністра культуры Беларусі Ірына Дрыга.

Прынамсі, адзначыла яна, галоўнай пляцоўкай кінафестывалю стане кінатэатр «Масква». «Там вельмі добрая кіназала, абноўленая, у ёй ёсць самае сучаснае абсталяванне для кінапаказу. І сам фестываль прыме больш зручны выгляд, прыняты ў іншых краінах, а менавіта: цырымонія адкрыцця фестывалю будзе праходзіць там жа, дзе паказ фільма адкрыцця», - сказала Дрыга.

На яе думку, такія змены наблізяць «Лістапад» да еўрапейскіх фестываляў, дзе акцэнт робіцца на прэзентацыі самога фестывалю, журы і ўдзельнікаў конкурсных і пазаконкурсных праграм, паведамляе БелаПАН.

XXI Менскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» пройдзе ў Менску з 7 да 14 лістапада. Гледачам будуць прадстаўлены 163 фільмы з 47 краін - 79 конкурсных і 84 пазаконкурсных работ. «Наш фестываль заяўляўся як пляцоўка для краін СНД, але калі ёсць цікавыя карціны з іншых краін, якія адпавядаюць узроўню фестывалю, то запрашаюцца і яны», - сказала намесніца міністра.

Адной з галоўных тэм кінафоруму стане 90-годдзе беларускага кінематографа, у гонар якога ў праграме «Лістапада» ўпершыню з'явіцца нацыянальны конкурс. «Гэта праграма беларускіх фільмаў, якія ствараюцца не толькі на энтузіязме рэжысёраў, але і пры дзяржаўнай падтрымцы або пры падтрымцы нейкіх прыватных інвестараў», - адзначыла намесніца міністра.

У нацыянальным конкурсе прадстаўлены 24 карціны: 10 дакументальных стужак, сем анімацыйных і сем гульнявых.

З яе слоў, агулам у Беларусі у гэтым годзе будзе прадэманстравана на фестывалі 40 фільмаў. «Гэта заслуга нашых кінематаграфістаў. А тое, што ёсць конкурс, дзе міжнароднае журы ацэніць узровень нашага нацыянальнага кіно, - гэта знамянальная з'ява да 90-годдзя беларускага кіно», - падкрэсліла Дрыга.

Кінапаказы будуць праводзіцца ў кінатэатрах «Цэнтральны», «Мір», «Піянер», «Перамога», «Дом кіно» і «Музей гісторыі беларускага кіно». «Гэта найлепшыя кінатэатры, у якіх будзе зручна працаваць журы, прадстаўнікам прэсы і простым гледачам, якія прыйдуць паглядзець кіно», - упэўненая Дрыга.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках