1 траўня 2024, Серада, 23:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На авіябазе РФ у Бабруйску размесцяць 12 Су-27 і звяно Мі-8

44
На авіябазе РФ у Бабруйску размесцяць 12 Су-27 і звяно Мі-8

Баявыя самалёты і верталёты будуць размешчаныя ўжо ў 2015 годзе.

Пра гэта паведаміў у Менску міністр абароны Расеі генерал арміі Сяргей Шайгу, піша «Інтэрфакс».

«На наступны год у нас на аэрадроме ў Бабруйску паступяць (на баявое дзяжурства) 12 баявых самалётаў Су-27, два навучальныя самалёты Су-27 і звяно верталётаў з чатырох адзінак - верталётаў Мі-8. Гэта авіяцыя падтрымкі», - сказаў ён пасля пасяджэння сумеснай калегіі міністэрства абароны Расеі і Беларусі.

Сяргей Шайгу таксама паведаміў, што на пасяджэнні былі зацверджаныя асноўныя падыходы да падрыхтоўкі і правядзення сумеснага расейска-беларускага аператыўнага вучэння ўзброеных сіл «Шчыт Саюза-2015».

Раней паведамлялася аб тым, што ў беларускім Бабруйску павінна з'явіцца авіяцыйная база РФ у 2016 годзе. З гэтым нязгодныя многія жыхары краіны, якія асцерагаюцца, што такое цеснае ўзаемадзеянне з Масквой можа прывесці да росту залежнасці краіны ад Крамля.

Планы наконт авіябазы ў Беларусі расейскія ўлады выношваюць досыць даўно. Так, у красавіку 2013 Шайгу заявіў, што ў 2015 годзе паводле дамовы паміж краінамі на тэрыторыі Беларусі будзе створаны цэлы авіяцыйны полк, які будзе ахоўваць межы абедзвюх дзяржаў. Пры гэтым міністр абароны ў размове з Лукашэнкам абвясціў, што першае звяно знішчальнікаў з'явіцца на тэрыторыі краіны ў 2013 годзе.

Затым праз сітуацыю ва Украіне і актыўнасці НАТО Менск прапанаваў «перагнаць» расейскія самалёты на сваю тэрыторыю. У выніку шэсць расейскіх знішчальнікаў Су-27 і тры вайскова-транспартныя самалёты здзейснілі пералёт на аэрадром «Бабруйск».

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках