2 траўня 2024, Чацвер, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскае развязанне газавых праблем Еўропы

5
Амерыканскае развязанне газавых праблем Еўропы

Крызіс ва Украіне зноў прадэманстраваў важнасць дыверсіфікацыі паставак прыроднага газу ў Еўропу.

Пра гэта піша кіраўнік незалежнай палітычнай і даследчай арганізацыі American Security Project (Вашынгтон), брыгадны генерал амерыканскай марской пяхоты ў адстаўцы Стывен Чыні ў артыкуле для The Wall Street Journal (пераклад - Инопресса.ру).

Задача, якая стаіць перад еўрапейскімі лідарамі, значная, і яна не сыходзіла са старонак газет усё лета, адзначае аўтар. , - гаворыцца ў публікацыі. Але, на думку аўтара, напагатове ёсць і іншае, больш хуткае развязанне: ліквідаваць перашкоды для імпарту звадкаванага прыроднага газу з ЗША.

«Аднак на шляху экспарту стаяць сур'ёзныя перашкоды», - адзначае Чыні. Дзеючы закон ЗША дазваляе экспарт толькі ў тыя краіны, з якімі ў Амерыкі ёсць пагадненне аб свабодным гандлі, ці пасля працяглага разгляду пытання, калі экспарт дазваляецца як адпаведны «дзяржаўным інтарэсам» краіны.

«Каб пераадолець гэтую праблему, лідары ЕЗ спрабавалі ўключыць экспарт нафты і газу ва ўмовы трансатлантычнага гандлёвага і інвестыцыйнага партнёрства, або ТТІП, перамовы аб якім цяпер вядуцца з ЗША», - гаворыцца ў публікацыі.

Аднак тут таксама неабходны рэалістычны падыход. Перамовы ўжо доўжацца больш за год, і нават паводле самых аптымістычных прагнозаў спатрэбіцца, прынамсі, яшчэ год. «Замест гэтага адказам можа стаць змяненне самога закона паводле пастановы Кангрэсу ЗША», - мяркуе ён.

У канчатковым выніку, самай важнай прычынай для ліквідацыі перашкодаў для экспарту з'яўляецца тое, што гэта будзе спрыяльна для нацыянальнай бяспекі ЗША і іх хаўрусеікаў... Еўрапейскія дзяржавы пастаянна праяўлялі зацікаўленасць у амерыканскім звадкаваным прыродным газе ў якасці альтэрнатывы расейскаму газу, апошнім прыкладам чаго з'яўляецца запуск новага тэрмінала ў прыёме звадкаванага прыроднага газу ў Літве, пад назвай «Незалежнасць».

Павелічэнне экспарту амерыканскага звадкаванага прыроднага газу дасць відавочны сігнал Еўропе, Расеі і ўсяму свету пра зацікаўленасць Вашынгтона ў сусветных энэргетычных рынках, свабодных ад уплыву ўсякай краіны, якая выкарыстоўвала б сваё дамінуючае становішча ў стратэгічных мэтах, заключае аўтар.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках