1 траўня 2024, Серада, 21:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чатыры сістэмы С-300 будуць перададзеныя Беларусі да канца года

11
Чатыры сістэмы С-300 будуць перададзеныя Беларусі да канца года

Расея да канца гэтага года завершыць перадачу Беларусі чатырох ракетных зенітных сістэм С-300.

Яны перадаюцца на бязвыплатнай аснове, піша «Інтэрфакс». У 2015 годзе сістэмы паступяць на ўзбраенне войскаў СПА краіны, паведаміў міністр абароны РФ генерал арміі Сяргей Шайгу.

«Калі казаць аб выніках 2014 года, то мы ў гэтым годзе завершым перадачу 4 камплектаў сістэм С-300. Яны, думаю, у 2015 годзе паступяць на ўзбраенне СПА беларускага войска», - сказаў Шайгу журналістам у сераду ў Менску пасля пасяджэння сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Расеі і Беларусі.

З ягоных слоў, на пасяджэнні былі падведзеныя вынікі сумеснай работы ў 2014 годзе і вызначаныя планы на 2015 год. «Былі прынятыя важныя пастановы, якія спрыяюць умацаванню бяспекі саюзнай дзяржавы», - сказаў Шайгу.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках